wd wp Пошук:

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя / MAXXI (MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo) — нацыянальны музей сучаснага мастацтва ў Рыме.

Гісторыя

У 1990-х гадах італьянцы ўсвядомілі, што Рым — сталіца адзінай еўрапейскай краіны, у якой няма дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва[2]. Вырашылі выбудаваць цэлых два музея — нацыянальны і муніцыпальны[2].Муніцыпальны музей MACRO (Museo d’Arte Contemporanea di Roma) стварылі ў карпусах старой піваварнай фабрыкі Peroni непадалёк ад Піявых варот[2].

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя — MAXXI — адкрыўся ў Рыме ў маі 2010 года[3]. Акрамя выставачных зал MAXXI абсталяваны канферэнц-залам, бібліятэкай, майстэрнямі, заламі для правядзення розных мерапрыемстваў. Музей складаецца з двух падраздзяленняў, «MAXXI Art» і «MAXXI Architecture», якія павінны збіраць, захоўваць, вывучаць і папулярызаваць актуальныя кірункі ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры[4]. Адразу пасля адкрыцця рымляне далі музею мянушку «макароніна»[2].

Будынак музея

Будынак музея, будаўніцтва якога абыйшлося ў 150 мільёнаў еўра, пабудавана па праекце вядомага архітэктара Захі Хадзід[3]. Гэта самае буйнае збудаванне з усіх ёю спраектаваных на сённяшні дзень[4]. Узвядзенне спіралепадобнай бетоннай пабудовы плошчай у 27 тысяч квадратных метраў доўжылася 11 гадоў[5]. Асновай для пабудовы паслужыў комплекс казармаў Мантэла — іх фасад стаў галоўным для MAXXI: там размешчаны яго парадны ўваход[4] Ад іх застаўся адзін толькі пасрэдны класічны фасад, які выходзіць на віа Гвіда Рэні[2].

У 2010 годзе Рымскі музей сучаснага мастацтва Maxxi атрымаў прэмію Сцірлінга (Вялікабрытанія) за лепшае архітэктурнае афармленне[6].

Зноскі

  1. 1 2 dati.beniculturali.it — 2014.
  2. 1 2 3 4 5 Толстова А. Итальянский максимализм // Weekend. — 2010. — 9 июля.
  3. 1 2 Гусева Е. В Риме открылся музей современного искусства MAXXI // AartInvestment.Ru. — 2010. — 31 мая.
  4. 1 2 3 Собств. корр. В Риме закончено строительство Музея MAXXI // www.archi.ru. — 2009. — 16 ноября.
  5. Собств. корр. В Риме открылся музей современного искусства // Русская служба BBC. — 2010. — 30 мая.
  6. Рымскі музей атрымаў прыз за афармленне // www.lifenews.ru. — 2010. — 3 кас.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Музеі сучаснага мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Італіі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта