wd wp Пошук:

Музей Саламона Гугенхайма

Музей Саламона Гугенхайма (англ.: Solomon R. Guggenheim Museum) — мастацкі музей у Нью-Ёрку, адзін з вядучых збораў сучаснага мастацтва ў свеце. Вядзе сваю гісторыю са стварэння ў 1937 годзе Фонду Гугенхайма. Заснавальнік музея — мецэнат Саламон Роберт Гугенхайм. У год музей наведвае прыкладна тры мільёна чалавек.

Гісторыя

Інтэр'ер музея

У чэрвені 1943 года фонд замовіў будаўніцтва новага музейнага будынка знакамітаму архітэктару Фрэнку Лойду Райту. Пад месца будаўніцтва музея Гугенхайма быў выбраны ўчастак, які прылягае да велізарнага зялёнага масіва Цэнтральнага парку паміж 88-й і 89-й вуліцамі на Пятой авеню. Праектуючы будынак, архітэктар адышоў ад сучасных яму мадэляў, а прапанаваў гледачам падняцца на ліфце на верхні паверх і па ўнутранай бесперапыннай спіралі спускацца ўніз, аглядаючы на шляху экспазіцыю, як на самім пандусе, так і ў залах, якія прылягаюць да яго.

Будаўніцтва музея было завершана ў 1959 годзе, калі Саламона Гугенхайма і Фрэнка Райта ўжо не было ў жывых. У 1992 у раёне Соха на Брадвеі па праекце архітэктара Арата Ісадзакі быў пабудаваны філіял музея, а ў 1993 да асноўнага будынка было прыбудавана дадатковае крыло.

Архітэктура

Будынак музея

Знешне музей выглядае як перавернутая пірамідальная вежа. Гэты будынак лічыцца адным з самых яскравых твораў архітэктуры XX стагоддзя.

Экспазіцыя

Мадыльяні, «Ню ў позе лежачы»
Франц Марк, «Жоўтая карова»

Асновай музея стала калекцыя твораў мастакоў-абстракцыяністаў, сабраная Гугенхаймам у 1920-я гг., куды ўвайшлі працы Васіля Кандзінскага, Паўля Клее, Марка Шагала. Калекцыя ахоплівае перыяд з канца XIX стагоддзя да нашага часу. У сутнасці, збор музея — гэта шэсць розных калекцый: авангарднага і абстрактнага жывапісу Саламона Р. Гугенхайма; збор карцін і скульптур яго пляменніцы Пегі Гугенхайм — сюррэалізм і абстракцыянізм; калекцыя імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў і ранніх мадэрністаў Джасціна К. Танхаўзера; збор нямецкіх экспрэсіяністаў Карла Нерэндорфа; калекцыя авангарднага жывапісу мастачкі Кэтрын Дрэер (карціны і скульптуры); і збор графа Джузэпэ Панца дзі Біума — еўрапейскі і амерыканскі мінімалізм, постмінімалізм, канцэптуальнае мастацтва. Музей Гугенхайма не дзеліць сваю калекцыю на аддзелы ў залежнасці ад часу і кірунку ў мастацтве — экспазіцыя задумана як адзінае цэлае і ў любы момант можа быць пашырана ці дапоўнена новымі экспанатамі.

Музей Гугенхайма праводзіць грандыёзныя выстаўкі, закліканыя паказаць мастацтва цэлых цывілізацый — Афрыка: мастацтва кантынента, Кітай: пяць тысячагоддзяў, Імперыя ацтэкаў, Расія!.

Філіялы музея

У культуры

Зноскі

  1. https://www.guggenheim.org/history/solomon-r-guggenheim
  2. https://frenchdistrict.com/new-york/articles/musee-solomon-r-guggenheim-art-contemporain/
  3. Richard Armstrong Named New Director of Solomon R. Guggenheim FoundationМузей Саламона Гугенхайма, 2008.
  4. Справаздача музея за 2008 год(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 24 верасня 2012.
  5. Ул. кар. У Еўропе зачыняць адразу два вядомыя музеі Архівавана 10 сакавіка 2016. // Сноб. — 2012. — 9 лютага
  6. Водо В. Вильнюс попал в сеть Гуггенхайма // Коммерсантъ. — 2008. — 9 кра.
  7. Ул. кар. Музей Гугенхайма ў Хельсінкі // www.artukraine.com.ua. — 2012. — 11 студзеня

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·З'явіліся ў 1937 годзе ў ЗША
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі сучаснага мастацтва
Катэгорыя·Музеі Манхэтэна
Катэгорыя·Будынкі, спраектаваныя Фрэнкам Лойдам Райтам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных