wd wp Пошук:

Занікелія

Занікелія[3] (Zannichellia) — род водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae). Род названы ў гонар італьянскага батаніка Джавані Джэролама Дзанікелі(ням.) бел.[4].

Апісанне

Пагружаныя ў ваду шматгадовыя травы. Лісце лінейнае або ніткападобнае з адной жылкай. Лістаразмяшчэнне — супратыўнае. Тычынкавыя і песцічныя кветкі размяшчаюцца звычайна ў пазусе аднаго ліста на адной расліне. Андрацэй складаецца з аднаго пылавіка на тонкай тычынкавай нітцы. Гінецэй утвораны 2-5 свабоднымі пладалісцікамі з доўгімі стылодыямі на вяршыні. Плады — дробныя (1,8—3,5 мм), дугападобна выгнутыя, размешчаны на доўгіх ножках[5].

Віды

Род ўключае 6 відаў[6]:

Карыялогія

Лік храмасом (2n) вар’іруе ад 12-14 (Zannichellia obtusifolia, Zannichellia contorta і Zannichellia peltata) да 26-28 (Zannichellia palustris).

Ахова

Занікелія балотная ўключана ў многія Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, у тым ліку ў рэспубліках Карэлія, Калмыкія, Марый Эл, Крым, а таксама Мурманскай, Ніжагародскай, Калужскай, Валагодскай, Пскоўскай, Іркуцкай абласцях.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Цанникели, Джан-Джироламо // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  5. Цвелев, 1979
  6. Список видов рода Zannichellia P.Micheli ex L. (англ.) . World Checklist of Selected Plant Families (WCSP). Royal Botanic Gardens, Kew. Праверана 2 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Урэчнікавыя
Катэгорыя·Водныя расліны