wd wp Пошук:

Жэрмэна Хэйнэ-Вагнэрэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вагнер.

Жэ́рмэна Хэ́йнэ-Ва́гнэрэ[3] (лат.: Žermēna Heine-Vāgnere; нар. 23 чэрвеня 1923, Рыга, Латвія) — латышская камерная спявачка

(лірыка-драматычнае сапрана), оперная спявачка

, педагог. Народны артыст СССР (1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвіі (1957).

Біяграфія

У 1950 годзе скончыла Латвійскую кансерваторыю. У 19501975 гадах салістка Латвійскага тэатра оперы і балета.

Актыўна выступала як канцэртная спявачка. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Югаславія, Румынія, Балгарыя, Венгрыя, Ісландыя, Фінляндыя, Польшча, ГДР).

Выкладала ў Латвійскай кансерваторыі. Ганаровы прафесар Латвійскай музычнай акадэміі імя Я. Віталса (2000).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 5-га склікання.

Творчасць

Дасканалае вакальнае майстэрства спалучаецца ў яе творчасці з яркім драматычным талентам. Сярод партый: Банюта («Банюта» А. Калніньша), Спідола («Агонь і ноч» Я. Медыня), Гундэга («Прынцэса Гундэга» А. Скултэ), Леанора, Дэздэмона, Ліда, Тоска, Віялета («Трубадур», «Атэла», «Аіда», «Тоска», «Травіята» Дж. Вердзі), галоўныя партыі ў операх Р. Вагнера «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Валькірыя» і інш. Выканала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л. Бетховена, «Рэквіеме» Вердзі, «Асуджэнні Фаўста» Г. Берліёза і інш.

Зноскі

  1. Гейне-Вагнер Жермена Леопольдовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Гейне-Вагнер Жермена Леопольдовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Латвійскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Латвіі
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Латвіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Народныя артысты Латвійскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музычныя педагогі Латвіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Латвіі
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса
Катэгорыя·Выкладчыкі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Постаці Латвійскай нацыянальнай оперы
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта