wd wp Пошук:

Жэжліна

Жэ́жліна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула (працякае праз возера), за 7 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Вялікае Жэжліна і Малое Жэжліна.

Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,07 км, найбольшая шырыня 0,56 км, даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Найбольшая глыбіня 9,8 м. Аб’ём вады ў возеры 1,4 млн м³. Плошча вадазбору 1366 км².

Вышыня схілаў катлавіны возера дасягае 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, у асобных месцах забалочаныя. Дно возера выслана глеем, мелкаводдзе пясчанае. Ва ўсходняй частцы востраў плошчай 0,7 га. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй да 100 м і распаўсюджваецца да глыбіні 2,9 м. Возера праточнае

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, карась, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя рыбы.

На поўнач ад возера пралягае аўтамабільная дарога Н2808.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Улы