wd wp Пошук:

Жаўтакруг рабы

Жаўтакру́г рабы[3] (Hypochaeris maculata) — від кветкавых раслін з роду Жаўтакруг (Hypochaeris) сямейства Астравыя (Asteraceae). Народныя назвы: свіннік, ястрабовая трава[3].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—80[3] см. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце ў прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла[4], падоўжна-авальнай формы, простае, з выемчаста-зубчастым краем, апушанае, сядзячае. На лістах маюцца чырвона-бурыя плямы і чырванаватая жылка. Кветкі язычковыя, залаціста-жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі на верхавінках сцяблоў. Плод — сямянка з чубком і пяццю рэбрамі, пераходзячымі ў носік.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Расце ў хваёвых лясах, на палянах і травяністых схілах, сярод хмызняку, у стэпах, на сухіх лугах. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Значэнне

Лекавая (слабільны, змякчальны, ранагаючы сродак)[3][4], кармавая[3] і дэкаратыўная[4] расліна.

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 4 Троммсдорфия крапчатая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя
Катэгорыя·Кармавыя расліны