wd wp Пошук:

Жарушнік аўстрыйскі

Жарушнік аўстрыйскі[3] (Rorippa austriaca) — від кветкавых раслін роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 50—100 см вышынёй. Лісце суцэльнае, лапаткавае або даўгаватае, знізу рассеяна апушана, ніжняе — чарашковае, верхняе — сядзячае, пілавата-зубчастае, ля аснавання з вушкамі. Пялёсткі 3—4 мм даўжынёй, светла-жоўтыя. Стручкі круглявыя, 2-3 мм у дыяметры. 2n = 16[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і Заходняй Азіі — Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія, Заходні Казахстан, Заходняя Сібір; натуралізаваны ў паўднёвай Канадзе, ЗША, Паўночнай і Паўднёва-Заходняй Еўропе[5][6][7].

Ва Украіне від расце на заліўных лугах, па берагах рэк і балот, на поўдні стэпу ў подах — на ўсёй тэрыторыі.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. efloras.org (нявызн.). (англ.)
  5. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)
  7. bgbm.org (нявызн.). (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Жарушнік