wd wp Пошук:

Жалезадэфіцытнае малакроўе

Жалезадэфіцытнае малакроўе — паніжаны ўзровень гемаглабіну і чырвоных крывяных цельцаў у крыві ў сувязі з нястачай жалеза. Ёсць найбольш распаўсюджаным відам малакроўя. Ускладненне хваробы вядзе да ішэміі і інфаркту міякарда, заўчаснага старэння ў выніку кіслароднага галадання тканак[3].

Папярэджанне

Найлепшым спосабам прадухіліць хваробу ёсць штодзённы прыём багатай на жалеза ежы жывёльнага паходжання (мяса, рыба, хатняя птушка, тварог, цвёрды сыр і яйкі). Шмат жалеза таксама змяшчаюць бабовыя, бульба і рыс. Аднак жалеза з гародніны горш засвойваецца[3].

Прычыны

Узнікненню хваробы спрыяе недастатковае паступленне жалеза з ежай, парушэнне ўсмоктвання жалеза ў кішэчніку і кровастрата ў выніку хранічнай хваробы (гастрыт, язва страўніка і 12-палай кішкі, паліп і рак тоўстай кішкі, грыжа страўніка). Таксама шкодзяць рэўматоідны артрыт, гепатыт, глісная хвароба і сэпсіс. Усмоктванню жалеза перашкаджае і працяглы прыём лекаў, што замінаюць вытворчасці салянай кіслаты страўніка[3].

Праявы

Хвароба на пачатку выяўляецца праз павышаную стомленасць і бледнасць скуры пазногцевых ложаў, далоняў, унутранай паверхні павекаў і вуснаў. Адзначаецца пахаладанне кісцяў і ступняў, галавакружэнне і пачашчанае сэрцабіцце[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. 1 2 3 4 Святлана Барысенка. Анемія спрыяе ішэміі і заўчаснаму старэнню // Звязда : газета. — 19 лютага 2011. — № 84 (26948). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Захворванні
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гематалогія
Катэгорыя·Метабалізм жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кроў