wd wp Пошук:

Жазэ Кустодыа дэ Фарыя

Абат дэ Фары́я (фр.: Abbé Faria), сапраўднае імя Жазэ Кустодыа дэ Фарыя (парт.: José Custódio de Faria, 23 мая 1734 г. — 5 сакавіка 1815 г.) — партугальскі ўрач гоанскага паходжання, адзін з першых навуковых даследчыкаў гіпнозу. Прататып аднайменнага літаратурнага персанажа ў рамане Аляксандра Дзюма «Граф Монтэ-Крыста».

Біяграфія

Нарадзіўся на поўначы Гоа. У Індыі распаўсюджана думка, што яго бацька паходзіў з роду брахманаў конкані, чые продкі прынялі каталіцызм. У юнацтве яго сям’я распалася. Маці стала манахіняй. Бацька прыняў сан святара, але працягваў клапаціцца пра сына. У 1771 г. яны разам пераехалі ў Лісабон, у 1772 г. — у Рым. Тут ён абараніў дысертацыю, прысвечаную Святому Духу і нават меў вопыт пропаведзі ў Сіксцінскай капэле.

Пасля вяртання ў Партугалію быў набліжаны да каралевы Марыі I, аднак ў 1787 г. абвінавачаны ў змове гоанцаў супраць партугальскага панавання. У 1788 г. пераехаў у Парыж, дзе пазнаёміўся з практыкай «жывёльнага магнетызму» Месмера.

Жазэ Кустодыа дэ Фарыя быў прыхільнікам Французскай рэвалюцыі, удзельнічаў у ваенных падзеях 1795 г., але ў 1797 г. быў арыштаваны па невядомых прычынах і некаторы час утрымоўваўся ў замку Іф. Пасля вызвалення займаў пасаду прафесара філасофіі ў Німскім ўніверсітэце, займаўся медыцынскай практыкай у Парыжы. Памёр, відавочна, ад інсульту) ў 1819 г.

Даследаванні

Жазэ Кустодыа дэ Фарыя ўпершыню адчуў моц унушэння з боку бацькі перад прамаўленнем пропаведзі перад каралевай Марыяй I. Ён зацікавіўся гіпнозам, які ў той час называлі самнамбулізмам, падчас сеансаў Месмера ў Парыжы, калі ўбачыў пацыентаў у стане псіхалагічнага трансу.

У 1813 г. апублікаваў працу A Causa do Sono Lúcido no Estudo da Natureza do Homem («Прычына ўсвядомленага сну ў вывучэнні прыроды чалавека»), у якой крытычна падыйшоў да тэорыі «жывёльнага магнетызму» Месмера і растлумачыў гіпноз вонкавым псіхалагічным уплывам, а не асаблівасцямі жывога цела.

Памяць

Жазэ Кустодыа дэ Фарыя ўзгадваўся ў «Замагільных запісках» Ф. Р. Шатабрыяна. З’яўляўся героем і прататыпам герояў некалькіх літаратурных твораў. Найбольш вядомым з іх з’яўляецца раман Аляксандра Дзюма «Граф Монтэ-Крыста». Яго іміям названы вуліцы ў Гоа, Лісабоне і Сінтры. У 1945 г. у Гоа ўсталяваны помнік, дзе абат дэ Фарыя выяўлены падчас гіпнатычнага сенсу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Псіхіятры Францыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1819 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Пісьменнікі-святары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Постаці Вялікай французскай рэвалюцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1756 годзе
Катэгорыя·Прататыпы літаратурных персанажаў