wd wp Пошук:

Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян

Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян (фр.: François-René, vicomte de Chateaubriand; 4 верасня 1768, Сен-Мало — 4 ліпеня 1848, Парыж) — французскі пісьменнік і дыпламат, адзін з заснавальнікаў рамантызму ў французскай літаратуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1768 г. у брэтонскай дваранскай сям’і. Вучыўся ў Доле, Рэне і Дынане. У 1791 здзейсніў падарожжа ў Паўночную Амерыку. Падчас рэвалюцыі, вярнуўшыся ў Францыю, выступіў на баку каралеўскіх войскаў. У 1792—1800 знаходзіўся ў эміграцыі ў Англіі. Там ён напісаў і апублікаваў «Досвед аб рэвалюцыях» (1797), у якім крытычна ацэньваў рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі.

Вярнуўшыся ў 1800 ў Францыю, ён апублікаваў раман «Атала, або Любоў двух дзікуноў ў пустыні» (1801), аповесць «Рэнэ, або Следства запалу» (1802) і трактат «Геній хрысціянства» (1802). Апошні з’явіўся натхнёнай апалогіяй хрысціянства, не дагматычнай або багаслоўскай, а паэтычнай спробай паказаць, «што з усіх рэлігій, што існавалі, хрысціянская — самая паэтычныя, самая людская, самая спрыяльная свабодзе, мастацтвам і навукам; сучасны свет абавязаны ёй усім, ад земляробства да абстрактных навук, ад бальніц для бедных да храмаў, узведзеных Мікеланджэла і упрыгожаных Рафаэлем; … яна апякуецца геніем, ачышчае густ, развівае высакародны запал, дае думцы сілу, паведамляе пісьменніку выдатныя формы і мастаку дасканалыя ўзоры».

У 1803 Шатабрыян па запрашэнні Напалеона стаў французскім дыпламатам у Рыме, але праз год, пасля забойства герцага Энгіенскага, дэманстратыўна сышоў у адстаўку. У 1811 ён быў абраны членам французскай Акадэміі, а ў 1815 стаў пэрам.

У 1809 выйшаў у свет яго раман «Пакутнікі», які працягвае развіваць ідэі «Генія хрысціянства» і апавядае аб першых хрысціянах. Для напісання рамана Шатабрыян здзейсніў падарожжа па Грэцыі і Блізкім Усходзе.

Пасля ўзыходжання Бурбонаў Шатабрыян працаваў паслом у Берліне (1821), Лондане (1822), і Рыме (1829), у 1823—1824 быў міністрам замежных спраў. У 1830, пасля падзення Бурбонаў, ён канчаткова сышоў у адстаўку.

Пасля смерці былі выдадзены яго мемуары — «Замагільныя запіскі».

Папярэднік:
Мацье-Жан-Фелісітэ, герцаг дэ Манмарансі-Лаваль
Міністр замежных спраў Францыі
28 снежня 1822 —— 4 жніўня 1824
Пераемнік:
Анж Іасінт Максанс, барон дэ Дама
  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 François-René de Chateaubriand // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сен-Мало
Катэгорыя·Мемуарысты Францыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Францыі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1768 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Катэгорыя·Французскія эмігранты часоў Французскай рэвалюцыі
Катэгорыя·Франкамоўныя паэты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1848 годзе
Катэгорыя·Паслы Францыі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Першай Французскай імперыі
Катэгорыя·Паэты Францыі