wd wp Пошук:

Еўрапейская кінапрэмія 2018

31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца[en] ў Севільі. Вядучымі цырымоніі сталі шэсць акцёраў і актрыс: Росі дэ Пальма (Іспанія), Ашраф Бархом[en] (Ізраіль), Аміра Казар[en] (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), Іван Шведаў[en] (Расія) і Том Улашыха[en] (Германія)[1][2].

Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 21 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшло 49 фільмаў, вытворчасцю якіх займаліся 35 еўрапейскіх краін[3]..mw-parser-output .ts-Пераход img{margin-left:.285714em}Перайсці да раздзела «Адбор» 10 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарам па колькасці намінацый стала кінастужка «Халодная вайна», адзначаная пяццю намінацыямі. Яшчэ тры фільмы атрымалі па чатыры намінацыі: «Догмэн», «Мяжа» і «Шчаслівы Лазар»[4][5]. 15 лістапада былі абвешчаны пераможцы ў васьмі тэхнічных намінацыях[6].Перайсці да раздзела «Тэхнічныя ўзнагароды» Упершыню сярод тэхнічных намінацый быля прысуджана прэмія ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах».

Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім[7][2]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымала іспанская актрыса Кармен Маўра[8], прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс[9], а Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі была ўручана грэчаскаму і французскаму кінарэжысёру і сцэнарысту Коста-Гаўрасу[en][10].Перайсці да раздзела «Ганаровыя ўзнагароды»

Храналогія падзей

Адбор

21 жніўня 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2018 года. У спіс увайшлі 49 фільмаў вытворчасці 35 еўрапейскіх краін[3].

Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр Краіны-вытворцы Сп.
«Ага[fr]» Ága Мілка Лазараў[fr] Балгарыя, Германія, Францыя [18]
«Адзін дзень[hu]» венг.: Egy nap Жофія Жылагі[hu] Венгрыя [19]
«Айка» руск.: Айка Сяргей Дварцавой[ru] Расія, Германія, Польшча, Казахстан [20]
«Апека[en]» фр.: Jusqu'à la garde Ксаўе Легран[en] Францыя [21]
«Арытмія» руск.: Аритмия Барыс Хлебнікаў[ru] Расія, Фінляндыя, Германія [22]
«Борг супраць Макінроя[en]» англ.: Borg McEnroe Янус Мец[en] Швецыя, Данія, Фінляндыя, Чэхія [23]
«Вайна Анны» руск.: Война Анны Аляксей Федарчэнка[ru] Расія [24]
«Віла[en]» фр.: La villa Рабер Гедыгян[en] Францыя [25]
«Вінаваты» дацк.: Den skyldige Густаў Мёлер[fr] Данія [26]
«Гігант[en]» баскск.: Handia Айтар Эрэхі[eu], Хон Гараньё[es] Іспанія [27]
«Гранатавы сад[en]» азерб.: Nar bağı Ільгар Наджаф[az] Азербайджан [28]
«Данбас[en]» Донбас Сяргей Лазніца Германія, Францыя, Румынія, Нідэрланды, Украіна [29]
«Даўлатаў[ru]» руск.: Довлатов Аляксей Герман[ru] Расія, Польшча, Сербія [30]
«Дзікая груша[en]» турэцк.: Ahlat Ağacı Нуры Більге Джэйлан Турцыя, Германія, Францыя, Балгарыя, Паўночная Македонія, Боснія і Герцагавіна, Швецыя, Катар [31]
«Дзяўчына[en]» англ.: Girl Лукас Донт[en] Бельгія, Нідэрланды [32]
«Догмэн» англ.: Dogman Матэа Гаронэ Італія, Францыя [33]
«Дом, які збудаваў Джэк[en]» англ.: The House That Jack Built Ларс фон Трыер Данія, Швецыя, Францыя, Германія [34]
«Дыямантына[en]» парт.: Diamantino Гэбрыэль Абрантэш[fr], Дэніэл Шміт Партугалія, Францыя, Бразілія [35]
«Жаль[en]» грэч.: Οίκτος Бабіс Макрыдыс Грэцыя, Польшча [36]
«Жанчына на вайне[en]» ісл.: Kona fer í stríð Бенедыкт Эрлінгсан[fr] Ісландыя, Францыя, Украіна [37]
«Звер[en]» англ.: Beast Майкл Пірс Вялікабрытанія [38]
«Кабэйн[en]» Cobain Нанук Леапольд[en] Нідэрланды, Германія, Бельгія [39]
«Капітан[en]» ням.: Der Hauptmann Роберт Швентке[en] Германія, Францыя, Польшча [40]
«Кармен і Лола[en]» ісп.: Carmen y Lola Аранча Эчэварыя[es] Іспанія [41]
«Лета[ru]» руск.: Лето Кірыл Сярэбранікаў[ru] Расія, Францыя [42]
«Майкл унутры[en]» англ.: Michael Inside Фрэнк Бэры Ірландыя [43]
«Мілада[en]» Milada Давід Мрнка Чэхія [44]
«Мужчыны не плачуць[en]» басн.: Muškarci ne plaču Ален Дрлжэвік Боснія і Герцагавіна, Германія, Славенія, Харватыя [45]
«Мяжа» шведск.: Gräns Алі Абасі[en] Швецыя, Данія [46]
«Небяспечная маці[en]» груз. საშიში დედა Ана Урушадзэ Грузія, Эстонія [47]
«Не датыкайся[en]» рум.: Nu mă atinge-mă Адзіна Пінціліе[en] Румынія, Германія, Чэхія, Балгарыя, Францыя [48]
«Пад дрэвам[en]» ісл.: Undir trénu Хафштайн Гунар Сігурдсан Ісландыя, Данія, Польшча, Германія [49]
«Падынгтан 2» англ.: Paddington 2 Пол Кінг[en] Вялікабрытанія [50]
«Парарока[ro]» Pororoca Канстанцін Папеску[ro] Румынія, Францыя [51]
«Петра[en]» Petra Хаймэ Расалес[en] Іспанія, Францыя, Данія [52]
«Прагненне[en]» іўр.: געגוע Шабі Габізон[en] Ізраіль [53]
«Святло[de]» ням.: Licht Барбара Альберт[en] Аўстрыя, Германія [54]
«Стыкс[en]» ням.: Styx Фольфганг Фішэр[de] Германія, Аўстрыя [55]
«Твар[en]» польск.: Twarz Малгажата Шумоўска Польшча [56]
«Транзіт[en]» ням.: Transit Крысціян Петцольд[en] Германія, Францыя [57]
«Тры дні ў Кібероне[en]» ням.: 3 Tage in Quiberon Эмілі Атэф[en] Германія, Аўстрыя, Францыя [58]
«Тыя, з кім усё ў парадку[it]» швейц. ням.[en] Dene wos guet geit Сірыл Шойблін[de] Швейцарыя [59]
«Уцёя, 22 ліпеня[en]» нарв.: Utøya 22. juli Эрык Попэ[en] Нарвегія [60]
«Факстрот» іўр.: פוֹקְסטְרוֹט Самуэль Маоз[en] Германія, Ізраіль, Францыя [61]
«Фуга[en]» польск.: Fuga Агнешка Смачыньска[en] Польшча, Чэхія, Швецыя [62]
«Халодная вайна» польск.: Zimna wojna Павел Паўлікоўскі Польшча, Вялікабрытанія, Францыя [63]
«Хвалі шоку — Дзённік майго розуму[en]» фр.: Ondes de choc – Journal de ma tête Урсула Маер[en] Швейцарыя [64]
«Што скажуць людзі[en]» нарв.: Hva vil folk si Ірам Хак[en] Нарвегія, Германія, Швецыя [65]
«Шчаслівы Лазар» італ.: Lazzaro Felice Алічэ Рарвакер[en] Італія, Францыя, Германія, Швейцарыя [66]

Цырымонія

31-я цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбывалася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца[en] ў Севільі. Дэкарацыі на сцэне ўяўлялі сабой вобраз гасціннага вулічнага жыцця і тапас-бараў[en] прымаючага горада. Цырымонія распачалася з фламенка, выкананага вядомым севільскім харэографам і танцорам Андрэсам Марынам[es]. Затым старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Агнешка Холанд прадставіла вядучых вечара, якімі сталі Росі дэ Пальма (Іспанія), Ашраф Бархом[en] (Ізраіль), Аміра Казар[en] (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), Іван Шведаў[en] (Расія) і Том Улашыха[en] (Германія)[67][68].

Пасля папуры з кліпаў намініраваных фільмаў іспанская актрыса і лаўрэат прэміі «Гоя» Эма Суарэс[en] уручыла Прэмію Еўрымаж за капрадукцыю[en]. Узнагароду, пакліканую падкрэсліваць вырашальную ролю сумеснай вытворчасці ў развіцці міжнароднага абмену, атрымалі Канстанцінас Кантаўракіс[d] і Гіоргас Карнавас[d] з «Heretic Productions» у Афінах. Грэчаскія прадзюсары падзякавалі акадэміі і прысвяцілі ўзнагароду ўсім, з кім яны працуюць[67][69].

На сцэну выйшла пераможца мінулага года ў намінацыя «Найлепшая еўрапейская актрыса» Аляксандра Борбей[en] і ўручыла ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі акцёр» італьянцу Марчэла Фонтэ[en] за яго ігру ў фільме «Догмэн». Прыкметна расчулены, акцёр рабіў кампліменты іншым намінантам за іх ігру і дзякаваў, гаварыў па-італьянску[67][70].

Старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Агнешка Холанд і намеснік старшыні Майк Даўні[en] закранулі цяжкую палітычную сітуацыю, у якой апынуліся артысты, што падвяргаюцца цэнзуры і зняволенню. Асаблівая ўвага была прысвечана ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову, які быў асуджаны на 20 гадоў зняволення і абвясціў галадоўку, і расійскаму рэжысёру Кірылу Сярэбранікаву[ru], які знаходзіўся пад хатнім арыштам. Заява кіраўнікоў Еўрапейскай кінаакадэміі завяршылася авацыямі ў абарону правоў чалавека[67].

Нямецкі акцёр Аляксандр Фелінг[en], найбольш вядомы па ролях у фільме «Бясслаўныя вырадкі» і серыяле «Радзіма[en]», прадставіў намінантаў на прэмію Еўрапейскае адкрыццё года[en], якая прысуджаецца маладому шматабяцальнаму рэжысёру за першы поўнаметражны фільм. У гэтым годзе ўзнагароду атрымала стужка «Дзяўчына[en]» Лукаса Донта[en] з Бельгіі. Заявіўшы, што «найвялікшая сіла любога артыста — гэта суперажыванне», рэжысёр прысвяціў узнагароду выканаўцу галоўнай ролі Віктару Полстэру[fr] і Норы Мансекур[de], маладой транс-дзяўчыне, чыя гісторыя лягла ў аснову фільма[67][71].

Шведская актрыса Ханна Альстром[en], вядомая на міжнародным узроўні сваёй роляй кронпрынцэсы Швецыі Цільды ў фільме «Kingsman: Сакрэтная служба», прадставіла катэгорыю «Еўрапейскі анімацыйны фільм». Узнагароду атрымалі Рауль Дэ Ла Фуэнтэ і Дэміен Ненаў[pl] за фільм «Яшчэ адзін дзень жыцця[en]» пра легендарнага польскага ваеннага карэспандэнта Рышарда Капусцінскага[67][72].

Вядомая па фільме «Прывідная ніць[en]» люксембургская актрыса Вікі Крыпс[en] прадставіла намінантаў у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст». Узнагарода дасталася карціне «Халодная вайна». Рэжысёр і сцэнарыст Павел Паўлікоўскі падзякаваў сваім бацькам, чыё жыццё лягло ў аснову фільма, «за тое, што яны пражылі такое катастрафічнае і ў рэшце рэшт прыгожае жыццё»[67][73].

Прэзідэнт Еўрапейскай кінаакадэміі Вім Вендэрс выйшаў на сцэну, каб уручыць Ганаровую прэмію прэзідэнта і рады Еўрапейскай кінаакадэміі Коста-Гаўрасу[en], легендарнаму рэжысёру грэчаскага паходжання, які стаў сусветна вядомым у 1969 годзе сваім палітычным трылерам «Дзэта[en]». У эмацыйнай прамове рэжысёр падзякаваў Віму Вендэрсу і Еўрапейскай кінаакадэміі за тое, што падаюць «прыклад таго, якой павінна быць Еўропа»[67][74].

Пасля выступу знакамітай спявачкі фламенка Росіа Маркес на сцэну вярнулася Росі дэ Пальма, каб выступіць з жаноцкім пасланнем: «Будзьце моцнымі і любіце сябе, жанчыны!»[67][75]

Прэмію за Найлепшую еўрапейскую камедыю атрымала стужка «Смерць Сталіна[en]» рэжысёра Арманда Янучы[en], які сказаў: «Як першы чалавек з Вялікабрытаніі на гэтай сцэне, ці магу я сказаць: я люблю Еўропу!», і працягнуў «калі розныя краіны аб’ядноўваюцца ў супольнасць, саюз, гэта вельмі добрая ідэя, і я збіраюся вярнуцца з гэтай ідэяй у Вялікабрытанію пасля гэтага вечара!»[67][76]

З самай вясёлай хвалебнай прамовай вечара выступілі Росі дэ Пальма і Карлас Арэсэс[en], выканаўшы рэпертуар класічных танцавальных песень[77]. Кульмінацыяй сцэны стала ўручэнне прэзідэнтам Еўрапейскай кінаакадэміі Вімам Вендэрсам Прэміі за прыжыццёвыя дасягненні іспанскай актрысе Кармен Маўры. У слязах, змешваючы англійскую, іспанскую і французскую мовы, Маўра сказала, што вельмі ўсцешана такім прызнаннем і вельмі ганарыцца: «I am very happy with this, encantida, en tous cas, je suis très fier, I am very proud!»[67][78]

Французская актрыса, былая фотамадэль і спявачка Эманюэль Сенье[en] аб’явіла лаўрэата прэміі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр». Узнагарода дасталася карціне «Халодная вайна». На сцэну зноў падняўся Павел Паўлікоўскі, і, выкарыстоўваючы магчымасць, прызнаўся: «Відовішча таго, як Кармен Маўра ўвасабляе гэты цудоўны еўрапейскі хаос, што ўнутры нас, кранула мяне да слёз!»[67][79]

Намінацыю «Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм[en]» прадставіла чэшская актрыса Ганна Гейслерава[en], найбольш вядомая ў свеце па фільмах «Вяртанне ідыёта[en]» (1999), «Жэляры[en]» (2003) і «Шчасце[en]» (2005). Узнагароду атрымала шведская рэжысёрка Яне Магнусан[sv] за фільм «Бергман — год з жыцця[en]». У сваёй прамове яна падзякавала Інгмару Бергману за тое натхненне, якое ён даў многім рэжысёрам ва ўсім свеце[67][80].

Пад авацыі іспанская актрыса Вікторыя Абрыль[en] уручыла прэмію «Еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе» Рэйфу Файнсу. Брытанскі акцёр задаўся пытаннем: «Ці магу я быць англічанінам і еўрапейцам?» і адразу ж адказаў сам сабе: «Катэгарычна так!» «Гэта прыгнятае і засмучае», — сказаў ён пра крызіс у Еўропе і дадаў, — «у Англіі цяпер толькі шум расколу»[67][81].

Апошнюю ўзнагароду вечара, «Найлепшы еўрапейскі фільм», уручыў брытанскі акцёр Чыветэл Эджыафар[en], вядомы па фільмах «Брудныя вабноты[en]» (2002) і «12 гадоў рабства» (2013). Не стала здзіўленнем, што гэтую ўзнагароду таксама атрымала стужка «Халодная вайна», якая ў канчатковым выніку атрымала пяць узнагарод[67][82].

Пераможцы і намінанты

Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў[7] і намінантаў[83]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона       і прыводзіцца першым.

Узнагароды за фільм

Намінацыя Фільм Рэжысёр Краіна Сп.
Найлепшы еўрапейскі фільм «Халодная вайна» Павел Паўлікоўскі Польшча, Вялікабрытанія, Францыя [63]
«Дзяўчына[en]» Лукас Донт[en] Бельгія, Нідэрланды [32]
«Догмэн» Матэа Гаронэ Італія, Францыя [33]
«Мяжа» Алі Абасі[en] Швецыя, Данія [46]
«Шчаслівы Лазар» Алічэ Рарвакер[en] Італія, Францыя, Германія, Швейцарыя [66]
Найлепшая еўрапейская камедыя «Смерць Сталіна[en]» Арманда Янучы[en] Францыя, Вялікабрытанія, Бельгія [84]
«Адчуванне свята[en]» Эрык Таледано[fr], Аліўе Накаш[fr] Францыя [85]
«Дыямантына[en]» Гэбрыэль Абрантэш[fr], Дэніэл Шміт Партугалія, Францыя, Бразілія [35]
Еўрапейскае адкрыццё — Прыз ФІПРЭСІ «Дзяўчына[en]» Лукас Донт[en] Бельгія, Нідэрланды [32]
«Адзін дзень[hu]» Жофія Жылагі[hu] Венгрыя [19]
«Вінаваты» Густаў Мёлер[fr] Данія [26]
«Небяспечная маці[en]» Ана Урушадзэ Грузія, Эстонія [47]
«Не датыкайся[en]» Адзіна Пінціліе[en] Румынія, Германія, Чэхія, Балгарыя, Францыя [48]
«Тыя, з кім усё ў парадку[it]» Сірыл Шойблін[de] Швейцарыя [59]
Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм «Бергман — год з жыцця[en]» Яне Магнусан[sv] Швецыя, Нарвегія [86]
«Далёкі брэх сабак[uk]» Сімон Лерэнг Вільмонт Данія, Фінляндыя, Швецыя [87]
«Жанчына ў палоне[en]» Бернадэт Туза-Рытэр[hu] Венгрыя, Германія [88]
«Маўчанне іншых[es]» Роберт Бахар, Альмудэна Карасэда[en] Іспанія, Злучаныя Штаты Амерыкі [89]
«Пра айцоў і сыноў[en]» Талал Дэркі[en] Германія, Сірыя, Ліван, Катар [90]
Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм «Яшчэ адзін дзень жыцця[en]» Рауль Дэ Ла Фуэнтэ, Дэміен Ненаў[pl] Польшча, Іспанія, Бельгія, Германія, Венгрыя [91]
«Белы Ікол[fr]» Аляксандр Эспігарэс[en] Францыя, Люксембург [92]
«Карміцелька[en]» Нора Тумі[en] Ірландыя, Канада, Люксембург [93]
«Пячорны чалавек[en]» Нік Парк[en] Вялікабрытанія [94]
Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільм «Гады́» Сара Фгаер Італія, Францыя [95]

Персанальныя ўзнагароды

Намінацыя Фота Намінант Фільм
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Павел Паўлікоўскі Павел Паўлікоўскі «Халодная вайна»
Алі Абасі[en] «Мяжа»
Матэа Гаронэ «Догмэн»
Самуэль Маоз[en] «Факстрот»
Алічэ Рарвакер[en] «Шчаслівы Лазар»
Найлепшая еўрапейская актрыса Іаанна Куліг Іаанна Куліг[en] «Халодная вайна»
Мары Баўмер[en] «Тры дні ў Кібероне[en]»
Хальдоўра Гейрхардсдоўтыр[fr] «Жанчына на вайне[en]»
Барбара Лені[en] «Петра[en]»
Ева Меландэр «Мяжа»
Альба Рарвакер[en] «Шчаслівы Лазар»
Найлепшы еўрапейскі акцёр
Марчэла Фонтэ[en] «Догмэн»
Сверыр Гуднасан[en] «Борг супраць Макінроя[en]»
Томаш Кот[en] «Халодная вайна»
Віктар Полстэр[fr] «Дзяўчына[en]»
Якаб Седэргрэн[en] «Вінаваты»
Руперт Эверэт «Шчаслівы прынц[en]»
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Павел Паўлікоўскі Павел Паўлікоўскі «Халодная вайна»
Алі Абасі[en], Ізабэла Эклёф[sv], Юн Айвідэ Ліндквіст[en] «Мяжа»
Матэа Гаронэ, Уга Кіці[it], Масіма Гаўдыоза[it] «Догмэн»
Густаў Мёлер[fr], Эміль Нігаард Альбертсэн «Вінаваты»
Алічэ Рарвакер[en] «Шчаслівы Лазар»

Тэхнічныя ўзнагароды

15 лістапада 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у васьмі тэхнічных намінацыях. Пераможцы абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: Найлепшы еўрапейскі аператар, Найлепшы еўрапейскі мантажор, Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык, Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах, Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму, Найлепшы еўрапейскі кампазітар, Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр, Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах[6].

Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у васьмі тэхнічных катэгорыях:

Намінацыя Пераможца Фільм
Найлепшы еўрапейскі аператар Марцін Отэрбек «Уцёя, 22 ліпеня[en]»
Найлепшы еўрапейскі мантажор Яраслаў Каміньскі[pl] «Халодная вайна»
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык Андрэй Панкратаў «Лета[ru]»
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах Масіма Кантыні Парыні[it] «Догмэн»
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму Далія Колі, Ларэнца Тамбурыні, Даніэла Тартары «Догмэн»
Найлепшы еўрапейскі кампазітар Крыстаф М. Кайзер[de], Джуліян Маас[de] «Тры дні ў Кібероне[en]»
Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр Андрэ Бендокі Алвес, Марцін Штэер «Капітан[en]»
Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах Петэр Х’ёрт «Мяжа»

Глядацкія ўзнагароды

Узнагарода Фільм Рэжысёр Краіны-вытворцы Сп.
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм «Назаві мяне сваім імем» Лука Гуаданьіна[en] Італія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Бразілія, Францыя [96]
«Адчуванне свята[en]» Эрык Таледано[fr], Аліўе Накаш[fr] Францыя [85]
«Борг супраць Макінроя[en]» Янус Мец[en] Швецыя, Данія, Фінляндыя, Чэхія [23]
«Валерыян і горад тысячы планет» Люк Бесон Францыя [97]
«Вікторыя і Абдул[en]» Стывен Фрырз Вялікабрытанія [98]
«Дзюнкерк[en]» Крыстафер Нолан Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Францыя, Нідэрланды [99]
«З ніадкуль[en]» Фаціх Акін Германія, Францыя [100]
«Найцямнейшыя часы[en]» Джо Райт Вялікабрытанія [101]
«Смерць Сталіна[en]» Арманда Янучы[en] Францыя, Вялікабрытанія, Бельгія [84]
Кінапрэмія еўрапейскіх універсітэтаў[en] «Шчаслівы Лазар» Алічэ Рарвакер[en] Італія, Францыя, Германія, Швейцарыя [66]
«Стыкс[en]» Фольфганг Фішэр[de] Германія, Аўстрыя [55]
«Уцёя, 22 ліпеня[en]» Эрык Попэ[en] Нарвегія [60]
«Факстрот» Самуэль Маоз[en] Германія, Ізраіль, Францыя [61]
«Яйкі Тарзана[ro]» Аляксандру Саламон[ro] Румынія, Францыя [102]

Ганаровыя ўзнагароды

Узнагарода Фота Лаўрэат Сп.
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні Кармен Маўра Кармен Маўра [8]
Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе Рэйф Файнс Рэйф Файнс [9]
Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі Коста-Гаўрас Коста-Гаўрас[en] [10]

Зноскі

  1. Seville is Getting Ready(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (12 снежня 2018). Праверана 23 лістапада 2022.
  2. 1 2 3 Elsa Keslassy. Pawel Pawlikowski’s ‘Cold War’ Wins for Best Film, Director at European Film Awards(англ.) . «Variety» (15 снежня 2018). Праверана 12 ліпеня 2019.
  3. 1 2 3 49 Feature Films Selected for European Film Awards(англ.) . «FilmNewEurope.com» (21 жніўня 2018). Праверана 23 жніўня 2018.
  4. 1 2 David González. Cold War tops European Film Awards nominations(англ.) . Сайт «Cineuropa» (10 лістапада 2018). Праверана 11 лістапада 2018.
  5. 1 2 Nominations for the European Film Awards 2018(англ.) . «FilmFestivals.com» (10 лістапада 2018). Праверана 13 лістапада 2018.
  6. 1 2 3 Jury Unveils First Eight EFA Winners(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (15 лістапада 2018). Праверана 15 лістапада 2018.
  7. 1 2 3 European Film Academy: Winners 2018(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  8. 1 2 3 EFA Honours Carmen Maura(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (26 ліпеня 2018). Праверана 12 ліпеня 2019.
  9. 1 2 3 EFA Honours Ralph Fiennes(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (16 кастрычніка 2018). Праверана 17 кастрычніка 2018.
  10. 1 2 3 EFA Honours Costa-Gavras(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (27 лістапада 2018). Праверана 12 ліпеня 2019.
  11. European Film Awards 2018 Go to Seville(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі (12 лістапада 2016). Праверана 12 ліпеня 2019.
  12. EFA opens vote for People’s Choice Award(англ.) . «Cineuropa» (3 верасня 2018). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  13. Five Films Nominated for European University Film Award (EUFA)(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (25 верасня 2018). Праверана 15 снежня 2018.
  14. 15 Short Films Nominated(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі (4 кастрычніка 2018). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  15. 15 shorts nominated for the European Film Awards(англ.) . «Cineuropa» (4 кастрычніка 2018). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  16. Six Debut Films Nominated(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (9 кастрычніка 2018). Праверана 10 кастрычніка 2018.
  17. Animation & Comedy Nominations(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (23 кастрычніка 2018). Праверана 23 кастрычніка 2018.
  18. ÁGA(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  19. 1 2 ONE DAY(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  20. AYKA(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  21. CUSTODY(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  22. ARRHYTHMIA(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  23. 1 2 BORG/MCENROE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  24. ANNA’S WAR(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  25. THE HOUSE BY THE SEA(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  26. 1 2 THE GUILTY(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  27. THE GIANT(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  28. POMEGRANATE ORCHARD(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  29. DONBASS(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  30. DOVLATOV(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  31. THE WILD PEAR TREE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  32. 1 2 3 GIRL(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  33. 1 2 DOGMAN(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  34. THE HOUSE THAT JACK BUILT(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  35. 1 2 DIAMANTINO(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  36. PITY(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  37. WOMAN AT WAR(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  38. BEAST(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  39. COBAIN(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  40. THE CAPTAIN(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  41. CARMEN & LOLA(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  42. THE SUMMER(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  43. MICHAEL INSIDE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  44. MILADA(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  45. MEN DON’T CRY(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  46. 1 2 BORDER(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  47. 1 2 SCARY MOTHER(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  48. 1 2 TOUCH ME NOT(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  49. UNDER THE TREE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  50. PADDINGTON 2(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  51. POROROCA(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  52. PETRA(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  53. LONGING(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  54. MADEMOISELLE PARADIS(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  55. 1 2 STYX(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  56. MUG(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  57. TRANSIT(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  58. 3 DAYS IN QUIBERON(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  59. 1 2 THOSE WHO ARE FINE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  60. 1 2 U - JULY 22(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  61. 1 2 FOXTROT(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  62. FUGUE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  63. 1 2 COLD WAR(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  64. SHOCK WAVES: DIARY OF MY MIND(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  65. WHAT WILL PEOPLE SAY(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  66. 1 2 3 HAPPY AS LAZZARO(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  67. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Awards Impressions — EFA 2018(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 22 лістапада 2022.
  68. 31st European Film Awards - Flamenco with Rossy de Palma and Andrés Marín I Agnieszka Holland. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  69. Konstantinos Kontovrakis & Giorgos Karnavas - Eurimages Co-Production Award 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  70. Marcello Fonte - European Actor 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  71. GIRL by Lukas Dhont - European Discovery 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  72. ANOTHER DAY OF LIFE - European Animated Feature Film 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  73. Paweł Pawlikowski - European Screenwriter 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  74. Costa-Gavras - Honorary Award of the EFA President and Board. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  75. Rossy de Palma - To all the women – 31st European Film Awards. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  76. THE DEATH OF STALIN - European Comedy 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  77. Rossy de Palma and Carlos Areces sing for Carmen Maura - 31st European Film Awards. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  78. Carmen Maura - EFA Lifetime Achievement Award. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  79. Paweł Pawlikowski - European Director 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  80. BERGMAN – A YEAR IN A LIFE - European Documentary 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  81. Ralph Fiennes - European Achievement in World Cinema. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  82. COLD WAR by Paweł Pawlikowski - European Film 2018. Сайт «YouTube». Праверана 24 лістапада 2022.
  83. European Film Academy: Nominations 2018(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  84. 1 2 THE DEATH OF STALIN(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  85. 1 2 C’EST LA VIE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  86. BERGMAN - A YEAR IN A LIFE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  87. THE DISTANT BARKING OF DOGS(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  88. A WOMAN CAPTURED(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  89. THE SILENCE OF OTHERS(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  90. OF FATHERS AND SONS(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  91. ANOTHER DAY OF LIFE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  92. WHITE FANG(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  93. THE BREADWINNER(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  94. EARLY MAN(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  95. THE YEARS(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  96. CALL ME BY YOUR NAME(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  97. VALERIAN AND THE CITY OF A THOUSAND PLANETS(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  98. VICTORIA & ABDUL(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  99. DUNKIRK(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  100. IN THE FADE(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  101. DARKEST HOUR(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  102. TARZAN’S TESTICLES(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінапрэміі 2018 года
Катэгорыя·Падзеі 15 снежня
Катэгорыя·Еўрапейская кінапрэмія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кандыдаты ў добрыя артыкулы
Катэгорыя·Кінапрэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Снежань 2018 года
Катэгорыя·Падзеі ў Іспаніі
Катэгорыя·2018 год у Іспаніі