wd wp Пошук:

Дынабургскі замак

Дынабургскі замак (лат.: Dinaburgo pilis, ням.: Dünaburg) — замак у Наўенскай воласці Латгаліі (Латвія), непадалёк ад Даўгаўпілса. Пабудаваны Лівонскім ордэнам між 1273—1277 годамі, разбураны маскоўскімі войскамі да 1577 года. Рэшткі замка даступныя для наведвання[2].

Гісторыя

Замак Дынабург.
Рэканструкцыя 1893 года.

У 1273 годзе Магістр Лівонскага ордэна Эрнст фон Ратцэбург[d] збудаваў замак Дынабург ва ўладаннях вялікага літоўскага князя Трайдзеня. Замак меў стратэгічнае значэнне: служыў базай для наездаў Ордэна на цэнтральную Літву, каб прымусіць Трайдзеня аказваць падтрымку земгалам, што змагаліся з лівонцамі[3]. У 1277 Трайдзень пачаў аблогу замка. За месяц ён зладзіў 4 спробы штурма абложнымі вежамі, аднак вымушаны быў адступіць. Майстар фон Ратцэбург у адказ зладзіў у 1278 годзе беспаспяховы паход углыб Літвы, які скончыўся разгромам пад Ашэрадэнам (цяперашняе Айзкраўклэ).

У XIV—XVI стагоддзях Вялікае Княства Літоўскае і Маскоўская дзяржава некалькі разоў разбуралі замак, але кожны раз яго адбудоўвалі:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Latvijas Vēstnesis — 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
  2. Alberts Zarāns. Latvijas pilis un muižas. Castles and manors of Latvia. — Riga, 2006. — ISBN 9984-785-05-X.
  3. William Urban. The Baltic Crusade. — Chicago, Illinois: Lithuanian Research and Studies Center, 1994. — С. 283—286. — ISBN 0-929700-10-4.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Замкі Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Даўгаўпілскі край
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1275 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Даўгаўпілса
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Замкі Лівонскага ордэна