wd wp Пошук:

Віленская унія

Не блытаць з Віленска-Радамскай уніяй — дагаворам 1401 года паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.

Готхард Кетлер Жыгімонт II Аўгуст
     Польшча      Літва      Прусія      Лівонія      Курляндыя і Семігалія

Віленская унія (лац.: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкавання») — дагавор, заключаны 18 (28) лістапада 1561 года ў Вільні паміж Жыгімонтам II, вялікім князем літоўскім і каралём польскім, і Готхардам Кетлерам, ландмайстрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. У адпаведнасці з гэтым дакументам, на частцы земляў Лівонскага ордэна ўтваралася свецкая дзяржава — Герцагства Курляндскае і Семігальскае на чале з Готхардам Кетлерам у якасці герцага, а астатняя частка адыходзіла Вялікаму Княству Літоўскаму.

Апісанне

Pacta Subiectionis

Арыгінал напісаны лацінай. Зберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Германія). Адразу пасля ўкладання дагавор быў перакладзены на нямецкую мову, разышоўся вялікаю колькасцю копій.

Умовы дагавора:

  1. Секулярызацыя земляў, што ўваходзілі ў склад Лівонскай канфедэрацыі. Ліквідацыя манаскага Лівонскага ордэна і дзяржаў-біскупстваў.
  2. Стварэнне на секулярызаваных землях двух герцагстваў, падзеленых па Заходняй Дзвіне: а. Лівонскае герцагства з Рыгай на поўнач ад Заходняй Дзвіны; б. Герцагства Курляндыі і Земгаліі на поўдзень ад Заходняй Дзвіны.
  3. Готхард Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі і Семігаліі. Атрымліваў герцагскі тытул, рэгаліі і пашаны, падобныя да тых, якія меў герцаг Прусіі[1].
  4. Абодва герцагствы прымалі пратэкцыю Вялікага Княства Літоўскага і станавіліся ленамі Жыгімонта II Аўгуста.
  5. Герцагствы захоўвалі шырокую аўтаномію. Жыгімонт II Аўгуст гарантаваў іхнім мешканцам: а. рэлігійную свабоду на аснове Аўгсбургскага веравызнання[1]. б. пацверджанне старых правоў і прывілеяў, а таксама прызнанне за сваякамі абодвух палоў права ўспадкоўваць маёнткі[1]. в. права займаць урадавыя пасады прадстаўнікам нямецкай нацыі[1].

Privilegium Sigismundi Augusti

Вынікі

Віленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Pacta Subiectionis // LVVA, Collection 640, Inventory 4, File 239.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·1561 год у Еўропе
Катэгорыя·Лівонская вайна
Катэгорыя·Гісторыя Вільнюса
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Лівонскі ордэн