wd wp Пошук:

Дымітрыс Мітропулас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Дымітрыс. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мітропулас. Дымітрыс Мітро́пулас (грэч.: Δημήτρης Μητρόπουλος; 18 лютага (1 сакавіка) 1896, Афіны — 2 лістапада 1960, Мілан) — грэчаскі і амерыканскі дырыжор, піяніст , кампазітар . Член-карэспандэнт Афінскай АН (1933).

Біяграфія

Музычная адоранасць Мітропуласа выявілася ў малалецтве, калі з 11 да 14 гадоў ён праводзіў у сябе дома кожную суботу музычныя сходы. Да гэтага часу адносіцца яго першае сачыненне — саната для скрыпкі і фартэпіяна (не захавалася).

З 1908 года вучыўся ў Афінскай кансерваторыі, у 1920 годзе ўдасканальваўся ў Бруселі ў П. Жыльсона, у 19211924 гадах у Берліне ў Феруча Бузоні. У 19211925 гг. быў асістэнтам дырыжора Берлінскай оперы Эрыха Клайбера. З 1924 выступаў як дырыжор.

У далейшым займаў шэраг музычных пасад у Грэцыі, працягваючы часта выступаць у Германіі. У 1930 г. на канцэрце з Берлінскім філарманічным аркестрам выканаў 3-і фартэпіянны канцэрт С. Пракоф’ева, адначасова дырыжуючы з-за клавіятуры, — практыка, звычайная для старадаўняга музіцыравання і даволі нечаканая для гэтага часу.

У 1936 г. Мітропулас упершыню выступіў у ЗША з Бостанскім аркестрам і ў канцы 1930-х гг. фактычна перасяліўся ў Амерыку, атрымаўшы грамадзянства ў 1946 г. У 19371949 гг. ён быў галоўным дырыжорам Мінеапаліскага сімфанічнага аркестра. У 19501958 гадах галоўны дырыжор Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра. Адначасова з 1954 г. і да самай смерці Мітропулас кіраваў аркестрам нью-ёркскай «Метраполітэн-опера».

Творчасць

Выступаў як оперны дырыжор у буйнейшых тэатрах свету, у т.л. «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш., кіраваў пастаноўкамі твораў В. А. Моцарта, Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, М. Равеля, Д. Міё, П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага і інш. Аўтар оперы «Сястра Беатрыса» (паст. 1920), сімфанічнай паэмы «Пахаванне» (1916), Concerto grosso (1929), камерна-інструментальных ансамбляў, музыкі да драматычных спектакляў і інш.

Ушанаванне памяці

З 1963 года ў Нью-Ёрку праводзяцца конкурсы маладых дырыжораў імя Мітропуласа.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Dimitri Mitropoulos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dimitri Mitropoulos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119293943 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119293943 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. https://www.eens.org/EENS_congresses/2014/charkiolakis_alexandros.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты ЗША
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Брусельскай кансерваторыі
Катэгорыя·Галоўныя дырыжоры аркестра Мінесоты
Катэгорыя·Дырыжоры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Выпускнікі Афінскай кансерваторыі
Катэгорыя·Піяністы Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Галоўныя дырыжоры Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра
Катэгорыя·Памерлі на сцэне
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Галоўныя дырыжоры аркестра Мінесоты
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Піяністы ЗША
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дырыжоры Грэцыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе