wd wp Пошук:

Дуванскі раён

Дува́нскі раён (руск.: Дуванский район; башк.: Дыуан районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Месягутава.

Геаграфія

Дуванскі раён мяжуе з Мечатлінскім, Кігінскім, Салавацкім, Нурыманаўскім, Караідэльскім і Аскінскім раёнамі, а таксама з Свярдлоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 3246 км².

Гісторыя

Дуванскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 30930 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (63,9 %), далей ідуць башкіры (20,4 %), татары (12,8 %) і эрзя (1,6 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных