wd wp Пошук:

Аскінскі раён

А́скінскі раён (руск.: Аскинский район; башк.: Асҡын районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Аскіна.

Геаграфія

Аскінскі раён мяжуе з Дуванскім, Караідэльскім, Балтачаўскім і Татышлінскім раёнамі, а таксама з Свярдлоўскай вобласцю і Пермскім краем. Плошча раёна складае 2542 км².

Гісторыя

Аскінскі раён быў утвораны ў жніўні 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 18867 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (68,9 %), далей ідуць татары (19,4 %), рускія (10,6 %).

Зноскі

  1. Bashkir EncyclopediaБашкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
  2. АКТМУ Праверана 2015.
  3. Bashkir EncyclopediaБашкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
  4. Численность населения муниципальных образований Республики Башкортостан — 2019. — С. 62.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных