wd wp Пошук:

Нурыманаўскі раён

Нурыма́наўскі раён (руск.: Нуримановский район; башк.: Нуриман районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Красная Горка.

Геаграфія

Нурыманаўскі раён мяжуе з Салавацкім, Іглінскім, Благавешчанскім і Караідэльскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2235,73 км².

Гісторыя

Нурыманаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 20353 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (37,4 %), далей ідуць татары (28 %), рускія (22,7 %) і марыйцы (10,2 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных