Мечатлі́нскі раён (руск.: Мечетлинский район; башк.: Мәсетле районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Бальшаўсцьікінскае.
Мечатлінскі раён мяжуе з Белакатайскім, Кігінскім і Дуванскім раёнамі, а таксама з Свярдлоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 1556,67 км².
Мечатлінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 22983 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (59,8 %), далей ідуць татары (23,6 %) і рускія (15,4 %).