Кігі́нскі раён (руск.: Кигинский район; башк.: Ҡыйғы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Верхнія Кігі.
Кігінскі раён мяжуе з Салавацкім, Дуванскім, Мечатлінскім і Белакатайскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 1688,36 км².
Кігінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 17235 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (51,4 %), далей ідуць башкіры (41,5 %) і рускія (5,6 %).