wd wp Пошук:

Дрыгула

«Дрыгула» — восьмы альбом гурта «Стары Ольса», выдадзены на пачатку лютага 2009 года пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Змяшчае 13 танцавальных мелодый ад позняга Сярэднявечча да ранняга барока. 7 танцаў узялі з нотнага зборніка барочнай музыкі «Полацкі сшытак», які называюць таксама «Астрамечаўскім рукапісам» або «Рукапісам 127/56 Ягелонскай бібліятэкі[be-tarask]». 6 іншых танцаў былі камернымі творамі кампазітараў-лютністаў Валянціна Бакфарка і Адрыяна ле Роя[en], таксама творамі заходнееўрапейскага і венгерскага паходжання. Канцэртная прэзентацыя альбома прайшла 14 лютага ў вялікай канцэртнай залі «Мінск».

Запіс і вокладка

Пры выкананні твораў выкарыстоўваліся адпаведныя свайму часу, рэканструяваныя беларускімі майстрамі інструменты. Дзеля чутнасці ўсіх інструментаў альбом давялося перазапісаць двойчы. Цыстра, нямецкая дуда і тромба марына (правобраз кантрабаса) запісваліся ў Беларусі ўпершыню.

Вокладка кружэлкі змяшчала выявы з касцёльнай фрэскі ХVII стагоддзя «Танец смерці», што захоўваецца ў музеі кляштара брыгітак у Гродне[1].

Зноскі

  1. Вікторыя Целяшук. Дрыгула — ад слова дрыгацца // Звязда : газета. — 10 лютага 2009. — № 24 (26402). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Альбомы гурта «Стары Ольса»
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: музычны альбом)
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Альбомы 2009 года