wd wp Пошук:

Валянцін Бакфарк

Валянцін Грэф Бакфарк на тытульным аркушы, надрукаванай у Ліёне «Intabulatura» (1553)
В. Бакфарк, «Harmoniarum musicarum in usum testudinis factarum, tomus primus», Кракаў, 1565 (тытульны аркуш)

Валянцін Грэф Ба́кфарк[7], або Ба́лінт Ба́кфарк (венг.: Bálint Bakfark, Bacfarc , Bakfarc , Bakfarkh , Bakffark , Backuart; жнівень 1506 або 1507, г. Брашо, Трансільванія (цяпер Брашоў, Румынія) — 13 або 22 жніўня 1576) — кампазітар і лютніст эпохі Адраджэння. Значную частку жыцця правёў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія

Напачатку працаваў у Трансільваніі, Францыі і, магчыма, у Італіі. 3 12 чэрвеня 1549 прыдворны лютніст вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста. Пасля смерці Барбары Радзівіл выехаў у Каралявец да герцага Альбрэхта, які выдаткаваў пенсію для яго жонкі Кацярыны з Нарбутаў і дзяцей[7].

У час гастроляў Бакфарк па Еўропе у Ліёне у 1553 годзе выйшаў яго 1-ы друкаваны збор твораў. У 15541565 гадах жыў і працаваў у Вільні, падрыхтаваў 2-і збор твораў, прысвечаны Жыгімонту Аўгусту (выдадзены у Кракаве)[7]. У 1560-х гадах было выкрытана, што Бакфарк шпіёніў і інфармаваў пра сітуацыю пры польскім каралеўскім двары герцага Прусіі Альбрэхта. У сувязі з гэтым страціў давер і заступніцтва караля, яго дом у Вільні ў 1566 годзе быў знесены, а сам ён бег у Познань, а затым у Вену.

3 1566 жыў пры імператарскім двары у Вене, потым у Венгрыі. У 1571 годзе пераехаў у Падую, дзе працаваў да сваёй смерці[7].

Творчасць

Творчасць Бакфарка — адно з найвялікшых дасягненняў еўрапейскай лютневай музыкі XVI ст. Віртуознае валоданне тэхнікай ігры на лютні Бакфарк выкарыстоўваў пры стварэнні фантазій, рычэкараў, у т.л. складаных поліфанічных кампазіцый, транскрыпцый сачыненняў аўтарства іншых кампазітараў эпохі. У сваіх творах ён рэалізоўваў цэласныя архітэктанічныя канцэпцыі, у якіх спалучалікя фармальныя элементы позняга матэта з песеннымі, характэрнымі для канцоны і мадрыгала[7].

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Bálint Bakfark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Bakfark Bálint // http://mek.oszk.hu/00300/00355/html/ABC00523/00627.htm Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Bálint Bakfark // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  7. 1 2 3 4 5 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Музыканты Венгрыі
Катэгорыя·Постаці Вільнюса
Катэгорыя·Музыканты Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1500-я гады
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брашове
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Падуі
Катэгорыя·Музыканты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Кампазітары XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1507 годзе
Катэгорыя·Музыканты Аўстрыі
Катэгорыя·Лютністы Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1576 годзе
Катэгорыя·Музыканты XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня