wd wp Пошук:

Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўскі. Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі (руск.: Димитрий Александрович Павский; 16 студзеня 1874, в. Максаціха, Цвярская губерня, Расія — 14 жніўня 1937, НКУС) — праваслаўны свяшчэннамучанік, протаіерэй.

Біяграфія

Сын святара Аляксандра Паўскага, брат Грыгорыя Паўскага. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1899). Выкладаў арыфметыку, геаметрыю, рускую мову ў епархіяльным жаночым вучылішчы ў Ржэве Цвярской губерні, у народных вучылішчах Наўгародскай губерні. Рукапаложаны ў протадыякана, святара (20.11.1903). Накіраваны ў Мінск. Служыў павятовым назіральнікам царкоўна-прыходскіх школ горада. У 1904—1908 старшыня Мінскага епархіяльнага вучылішчнага савета. З 1910 года настаяцель Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры саборы. Адначасова выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі дагматычнае і асноўнае багаслоўе, гісторыю і інш., Мінскай жаночай гімназіі. З 1912 года дэпутат ад духоўнага ведамства ў Губернскае земскае таварыства, член Мінскай духоўнай кансісторыі. З 1917 служыў у Свята-Духавым храме ў Астрашыцкім Гарадку Мінскага павета. Узнагароджаны скуф’ёй (1905), камілаўкай (1908), нагрудным крыжам (1909). Быў дзейным членам і сакратаром Мінскага аддзела Усерасійскага Нацыянальнага Саюза, вядомай нацыянал-манархічнай арганізацыі.

У 1920—1923 пазбаўлены выбарчых правоў. У сярэдзіне 1920-х гг. настаяцель (паводле звестак, якія захоўваюцца ў НГАБ) Успенскай царквы в. Крыжагор’е Мінскага павета. Быў прыхільнікам утварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, прымаў удзел у з’ездзедухавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10 ліпеня 1927 года ў Менску.

У першы раз арыштаваны ў 1931 годзе. Абвінавачваўся ў «агітацыі супраць калгасаў» і ў «нежаданні адмовіцца ад сана». Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пасля датэрміновага вызвалення (1933) служыў у храме с. Ульянаўскае (Ульянава) Пагарэльскага раёна Цвярской (Калінінскай) вобласці. Зноў арыштаваны 23.7.1937. Пад следствам знаходзіўся ў турме Зубцова Цвярской вобласці. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай шпіёнскай дзейнасці» і «антысавецкай агітацыі». 10.8.1937 тройкай НКУС прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 Цвярской абласной пракуратурай. Асабовая справа Дз. № 33362-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.

Сям’я

Меў сына Аляксандра Паўскага (н. 1908 у Мінску). Арыштаваны 29.2.1932 у Менску, 14.7.1932 асуджаны за «падробку дакументаў вязню, які ўцёк з канцлагера» да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.2.1992 пракуратурай Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Свяшчэннамучанікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Навамучанікі ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Расстраляныя ў РСФСР
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской губерні
Катэгорыя·Памерлі ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Праваслаўныя святары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»