wd wp Пошук:

Дзяніс Ігаравіч Лапцеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапцеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Лапцеў (нар. 1 жніўня 1991) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

У першай палове сезона 2010 гуляў за калінкавіцкую «Вертыкаль», а з сярэдзіны 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». У 2011 годзе трывала выхадзіў на замену, а ў сезоне 2012 страціў месца ў аснове.

2013

Сезон 2013, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Але пазней, пасля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні перыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць ачкі, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыран і забіваў у кожным другім матчы. Пасля вяртання ў клуб Рамана Волкава стаў чаргавацца з ім на пазіцыі нападніка, і канец сезона правёў ужо не так упэўнена, а «Славія» выбыла ў Першую лігу. Тым не менш, Дзяніс з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба і адным з найлепшых у чэмпіянаце.

2014

У студзені 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[4] і кызылардзінскім «Кайсары»[5]. Аднак у выніку ў лютым 2014 года вярнуўся ў «Славію»[6], у складзе якой распачаў сезон 2014 у Першай лізе.

У складзе мазыран стаў асноўнай ударнай сілай. Дапамог «Славіі» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, забіўшы за сезон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі. У канцы сезона цікавасць да нападніка сталі праяўляць мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[7].

2015

У студзені 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турцыю[8]. Па выніках збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку. У выніку ў лютым 2015 года Лапцеў далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[9] і застаўся ў Мазыры на сезон 2015.

У складзе «Славіі» Дзяніс застаўся асноўным нападнікам і ў Вышэйшай лізе. Хутка ён стаў адзначацца галамі і неўзабаве ўзначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату. У чэрвені цікавасць да Лапцева стаў праяўляць пермскі «Амкар»[10]. Аднак, Дзяніс адмовіўся праходзіць прагляд, і 30 чэрвеня стала вядома аб пераходзе нападніка ў склад клуба расійскай ФНЛ «Тосна»[11][12]. На наступны дзень «Славія» дала дазвол на трансфер, які мусіў адбыцца 5 ліпеня[13][14]. 4 ліпеня 2015 года Дзяніс правёў свой апошні матч за мазырскі клуб, калі «Славія» дома згуляла ўнічыю з гродзенскім «Нёманам» (0:0). Усяго за палову сезона 2015 згуляў 13 матчаў у Вышэйшай лізе і забіў 9 галоў.

5 ліпеня 2015 года, як і чакалася, было афіцыйна абвешчана аб падпісанні Лапцевым кантракта з «Тосна»[15]. Аднак, хутка замацавацца ў аснове новага клуба не здолеў, а ў жніўні атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыю за ўдзел у бойцы[16]. Пасля вяртання на поле 19 кастрычніка адзначыўся першым голам за «Тосна», якім дапамог перамагчы «Балтыку» (3:1).

2016

8 лютага 2016 года стала вядома аб вяртанні Лапцева ў «Славію» на правах арэнды[17]. За першую палову сезона 2016 забіў 3 галы ў 15 матчах. У ліпені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Славію» і неўзабаве далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[18]. У другой палове сезона 2016 забіў за «Шахцёр» 6 галоў у чэмпіянаце і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года быў выкуплены салігорцамі ў «Тосна»[19].

2017

У сезоне 2017 быў аднім з асноўных нападнікаў салігарчан, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

2018

У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе «Шахцёра». 21 лістапада 2018 года ў матчы ў БАТЭ адзначыўся дублем, чым дапамог салігарчанам атрымаць буйную перамогу 3:0. З 14 галамі ва ўсіх турнірах другі год запар стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[20].

2019—2020

У студзені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[21]. Стаў асноўным нападнікам брэсцкага клуба, з 12 галамі ў сезоне 2019 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і падамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным іграком і ў сезоне 2020, адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.

2021

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[22]. Замацаваўся ў аснове каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Руха» ў сезоне.

2022

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[23] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка маскоўскага «Тарпеда»[24].

Міжнародная кар’ера

У чэрвені 2015 года быў упершыню выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі замест траўмаванага Міхаіла Гардзейчука[25]. 7 чэрвеня дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне таварыскага матча з Расіяй (2:4).

У верасні 2017 года за парушэнне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў яе склад.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 (1)Д3Вертыкаль156
2010 (2)Д2Славія101
2011Д2Славія274
2012Д1Славія51
2013Д1Славія239
2014Д2Славія2823
2015 (1)Д1Славія139
2015/16 (1)Д2Тосна141
2016 (1)Д1Славія153
2016 (2)Д1Шахцёр146
2017Д1Шахцёр2910
2018Д1Шахцёр2612
2019Д1Дынама2912
2020Д1Дынама2611
2021Д1Рух289

Зноскі

  1. Denis Laptev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzyanis Laptsew // FBref.com
  3. Denis Laptev // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Денис Лаптев прибыл в расположение «Шахтера» из Караганды
  5. Денис Лаптев отправился на просмотр в “Кайсар”
  6. Денис Лаптев вернулся в “Славию”
  7. Юрий Пунтус: “Лаптева пригласили на просмотр в “Шахтер”
  8. Витус и Лаптев отправились с минским «Динамо» на сбор в Турцию
  9. Денис Лаптев присоединится к “Славии” на сборе в Пинске
  10. “Амкар” заинтересован в услугах Дениса Лаптева
  11. Денис Лаптев подписал контракт с “Тосно”
  12. “Прессбол”: Лаптев пока еще не заключил соглашения с “Тосно”, а лишь согласовал условия личного контракта
  13. Мозырская “Славия” дала добро на переход Дениса Лаптева в “Тосно”
  14. Денис Лаптев присоединится к “Тосно” 5 июля
  15. “Тосно” официально объявил о подписании контракта с Денисом Лаптевым (ФОТО)
  16. Россия, ФНЛ. Денис Лаптев дисквалифицирован на 6 матчей за участие в массовой драке
  17. Денис Лаптев вернулся в “Славию”
  18. Лаптев подписал контракт с «Шахтером»
  19. “Шахтер” выкупил у “Тосно” права на Лаптева
  20. “Шахтер” расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
  21. Лаптев стал игроком брестского “Динамо”
  22. Денис Лаптев подписал контракт с “Рухом”
  23. Савицкий и Лаптев покинули “Рух”
  24. Московское “Торпедо” объявило о подписании контракта с Денисом Лаптевым
  25. Денис Лаптев вызван в сборную Беларуси, Гордейчук из-за травмы не поможет национальной команде
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Тосна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных