wd wp Пошук:

Дзюна

Дзюна ў Намібіі
Дзюна на ўзбярэжжы Балтыйскага мора

Дзю́на (ням.: Düne, адз. л.), вы́дма — форма рэльефу пяскоў, утвораныя ветравой акумуляцыяй. Трапляюцца на ўзбярэжжах мораў, азёр, на рачных тэрасах, зандравых раўнінах, напрыклад, на ўзбярэжжах Балтыйскага, Белага, Аральскага, Каспійскага мораў, на берагах Балхаша і інш.

У адрозненне ад барханаў «рогі» дзюны накіраваны супраць ветру. Наветраны схіл доўгі і спусцісты, падветраны — стромкі і пукаты. Вышыня да 30 м, зрэдку да 100 м. Не замацаваныя расліннасцю дзюны могуць перамяшчацца ў напрамку пануючых вятроў са скорасцю 1—20 м за год. Адрозніваюць папярочныя, падоўжаныя і парабалічныя дзюны.

На Беларусі старажытная дзюны трапляюцца на Палессі, Полацкай, Нарачана-Вілейскай і Нёманскай нізінах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Эолавыя формы рэльефу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дзюны
Катэгорыя·Дадатныя формы рэльефу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара