wd wp Пошук:

Аральскае мора

Аральскае мора (Арал; каз.: Арал теңізі, узб.: Orol dengizi) — былое бяссцёкавае салёнае возера ў Сярэдняй Азіі, на мяжы Казахстана і Узбекістана.

З 1960-х гадоў узровень мора (і аб’ём вады ў ім) хутка змяншаецца з прычыны гідратэхнічнага будаўніцтва і забору вады з рэк Амудар’я і Сырдар’я з мэтай арашэння. Да пачатку абмялення Аральскае мора было чацвёртым па велічыні возерам у свеце[2].

У 2002 годзе Казахстан ініцыяваў праект рэгулявання рэчышча Сырдар’і дзеля захавання паўночнай часткі Аральскага мора. Была збудавана Какаральская плаціна Аральскага мора, дамбы на Сырдар’і, вадасховішчы. Па выніках першай фазы праекта да 2022 года прапускная здольнасць Сырдар’і істотна павялічылася, аб’ём вады ў Аральскім моры вырас з 15,6 км³ да 27,1 км³, адначасова зменшылася мінералізацыя вады з 23 да 17 г/л[3].

Зноскі

  1. Данные 2010 г.Аральское море (руск.)
  2. Аральское море (руск.)
  3. tass.ru
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Казахстана
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Узбекістана