wd wp Пошук:

Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Вашкель (нар. 3 студзеня 1993, Шаркаўшчына) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Кар’ера

Выхаванец шаркаўшчынскага футбола, пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.

У лютым 2014 адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[2] і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе «Хвалі» адразу стаў іграком асновы. Па выніках сезону 2014 пінскі клуб вылецеў у Другую лігу, але Дзмітрый застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 года кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны[4], і неўзабаве Дзмітрый стаў іграком светлагорскага «Хіміка».

У пачатку 2017 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клуб[5]. Аднак, пасля беспаспяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лакаматыў»[6]. У пачатку 2021 года, пакінуўшы гомельскі клуб, праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак атрымаў траўму і ў выніку прапусціў увесь сезон 2021.

У пачатку 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і рагачоўскім «Макслайне», а пазней далучыўся да «Астраўца» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[7].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльНафтан80
2011дубльНафтан325
2012дубльНафтан294
2013Д1Нафтан20
2014Д2Хваля190
2015 (1)Д3Хваля90
2015 (2)Д2Хімік141
2016Д2Хімік184
2017Д2Лакаматыў284
2018Д2Лакаматыў265
2019Д2Лакаматыў271
2020Д2Лакаматыў220

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Зноскі

  1. Dmitri Vashkel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Волна” в товарищеском матче с брестским “Динамо” проверит потенциальных новичков
  3. “Волна” продолжила подписную кампанию
  4. Дмитрий Вашкель покинул “Волну”
  5. Вашкель, Монастырский и Алексей Филипенко покинули гомельский «Локомотив»
  6. Вашкель решил вернуться в “Локомотив”
  7. Лойко, Калошкин и Вашкель стали игроками “Островца”
  8. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Астравец
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных