wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Дудар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дудар. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Дудар (нар. 8 лістапада 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ Белкард і мінскага РДВАР, з 2008 года пачаў гуляць за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, з-за якой не гуляў на працягу паловы года. Пасля аднаўлення ад траўмы з сярэдзіны 2011 года выступаў за гродзенскі «Белкард», у сезоне 2012 стаў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сезоне 2013 быў іграком светлагорскага «Хіміка» ў Першай лізе.

У сакавіку 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[2], дзе стаў другім брамнікам пасля Канстанціна Рудзянка. Сезон 2015 пачаў у якасці дублёра Валерыя Фамічова, але пасля яго зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам.

У студзені 2016 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[3]. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і перайшоў у «Слуцк»[4], дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2017 чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым.

У снежні 2017 года, пакінуўшы «Слуцк», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомелем»[5]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным брамнікам, выцесніўшы Алега Кавалёва. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[6]. Аднак, у сезоне 2019 выступаў пераважна за дубль, згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскі клуб[7].

Неўзабаве пасля сыхода з гомельскай каманды стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[8], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2021 года на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[9]. У сезоне 2021 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Курганскім і Артурам Маліеўскім.

У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10].

Міжнародная кар’ера

У маі 2010 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20) на міжнародным турніры ў Партугаліі.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльДынама (Мінск)2-0
2009дубльДынама (Мінск)16-11
2010дубльДынама (Мінск)13-4
2011 (2)Д2Белкард11-21
2012Д3Белкард34-45
2013Д2Хімік21-18
2014Д1Дынама (Брэст)4-8
2015Д1Дынама (Брэст)18-33
2016 (1)Д1Граніт14-14
2016 (2)Д1Слуцк14-11
2017Д1Слуцк15-17
2018Д1Гомель22-29
2019 (1)Д1Гомель1-3
2019 (2)Д1Нёман14-16
2020Д1Нёман19-17
2021Д1Нёман9-12

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Зноскі

  1. Dmitri Dudar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком
  3. “Гранит” подписал Дударя, на просмотре Кибук, Степанов и российский защитник Обивалин
  4. Дмитрий Дударь стал футболистом “Слуцка”
  5. Дударь сменил “Слуцк” на “Гомель”
  6. “Гомель” пролонгировал соглашения с вратарями
  7. Капор и Дударь покинули “Гомель”
  8. “Неман” подписал Дударя и расстался с Борисовым
  9. Дударь подписал новое соглашение с “Неманом”
  10. Дударь сменил Гродно на Жодино
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Белкард
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта