У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дудар. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Дудар (нар. 8 лістапада 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Выхаванец гродзенскай ДЮСШ Белкард і мінскага РДВАР, з 2008 года пачаў гуляць за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, з-за якой не гуляў на працягу паловы года. Пасля аднаўлення ад траўмы з сярэдзіны 2011 года выступаў за гродзенскі «Белкард», у сезоне 2012 стаў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сезоне 2013 быў іграком светлагорскага «Хіміка» ў Першай лізе.
У сакавіку 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[2], дзе стаў другім брамнікам пасля Канстанціна Рудзянка. Сезон 2015 пачаў у якасці дублёра Валерыя Фамічова, але пасля яго зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам.
У студзені 2016 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[3]. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і перайшоў у «Слуцк»[4], дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2017 чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым.
У снежні 2017 года, пакінуўшы «Слуцк», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомелем»[5]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным брамнікам, выцесніўшы Алега Кавалёва. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[6]. Аднак, у сезоне 2019 выступаў пераважна за дубль, згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскі клуб[7].
Неўзабаве пасля сыхода з гомельскай каманды стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[8], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2021 года на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[9]. У сезоне 2021 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Курганскім і Артурам Маліеўскім.
У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10].
У маі 2010 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20) на міжнародным турніры ў Партугаліі.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Дынама (Мінск) | 2 | -0 | |
2009 | дубль | Дынама (Мінск) | 16 | -11 | |
2010 | дубль | Дынама (Мінск) | 13 | -4 | |
2011 (2) | Д2 | Белкард | 11 | -21 | |
2012 | Д3 | Белкард | 34 | -45 | |
2013 | Д2 | Хімік | 21 | -18 | |
2014 | Д1 | Дынама (Брэст) | 4 | -8 | |
2015 | Д1 | Дынама (Брэст) | 18 | -33 | |
2016 (1) | Д1 | Граніт | 14 | -14 | |
2016 (2) | Д1 | Слуцк | 14 | -11 | |
2017 | Д1 | Слуцк | 15 | -17 | |
2018 | Д1 | Гомель | 22 | -29 | |
2019 (1) | Д1 | Гомель | 1 | -3 | |
2019 (2) | Д1 | Нёман | 14 | -16 | |
2020 | Д1 | Нёман | 19 | -17 | |
2021 | Д1 | Нёман | 9 | -12 | |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].