wd wp Пошук:

Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лыцін. Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін (8 лістапада 1920, Малыя Жаберычы, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 лістапада 1954, Іркуцк) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, гвардыі старшына ў адстаўцы.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 лістапада 1920 года ў вёсцы Малыя Жаберычы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Крупскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і.

Са студзеня 1942 года — у дзеючай арміі, ваяваў на Бранскім, Варонежскім, 2-м Украінскім франтах. Служыў сувязістам, наводчыкам супрацьтанкавай стрэльбы, разведчыкам. У маі 1944 года стаў камандзірам аддзялення разведроты 1-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.

Подзвіг

У ноч на 5 лістапада 1944 года фарсіраваў з аддзяленнем Цісу, захапіў плацдарм і адбіў да 15 контратак праціўніка, пашыраючы плацдарм, з групай байцоў знішчыў артылерыйскую батарэю.

За праяўленую мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года Лыціну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны

Летам 1945 года 1-я гвардзейская паветраная дывізія была пераведзена на Далёкі Усход і ў складзе 18-га стралковага корпуса 53-й арміі Забайкальскага фронта вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Маньчжурыі ў вайне з Японіяй. Д. К. Лыцін прыймаў удзел у ваенных дзеяннях у складзе спецыяльнага разведвальна-дыверсійнага атрада. Пасля заканчэння баяаых дзеянняў застаўся на звыштэрміновую службу.

У 1950 годзе дэмабілізаваўся, працаваў фізруком і ваенруком у школе вёскі Нікольск Іркуцкага раёна Іркуцкай вобласці.

Памёр 11 лістапада 1954 года ў Іркуцку. Пахаваны ў Іркуцку на Лісіхінскіх могілках[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Гольдфарб С. И. Памятники военной истории // Памятники истории и культуры Иркутска. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1993. — С. 238. — 448 с. — 5000 экз. — ISBN 5-7424-0581-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іркуцкай вобласці
Катэгорыя·Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі ў Іркуцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза