wd wp Пошук:

Дзмітрый Васілевіч Раўнейка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Раўнейка (нар. 30 мая 1980, Гродна) — былы беларускі футбаліст, абаронца, пасля заканчэння кар’еры — трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Беларусі.

З’яўляецца рэкардсменам гродзенскага «Нёмана» па колькасці праведзеных матчаў у беларускай Вышэйшай лізе (272).

Кар’ера

Клубная

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», гуляў там у 1998—2002 гадах, потым гуляў у Расіі, з 2006 года зноў выступаў за родны клуб (з перапынкам у 2008, калі быў іграком магілёўскага «Дняпра»). У 2011—2012 гадах быў капітанам гродзенскай каманды.

Сезон 2013 распачаў, забіў па голу ў першых двух матчах (у браму мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны»). Пасля ўжо галамі не адзначаўся, але трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы, хоць часам і саступаў яе маладым ігракам.

У сезоне 2014 працягваў гуляць правым абаронцам. У жніўні і верасні 2014 года не гуляў з-за траўмы. 29 лістапада 2014 года ў матчы з «Белшынай» зламаў рабро ў сутыкненні[3], але застаўся на полі і пры ліку 0:2 на карысць «Белшыны» забіў гол, які паклаў пачатак перамозе «Нёмана» (выніковы лік 5:2). Гэты матч стаў апошнім у кар’еры Дзмітрыя.

У студзені 2015 года з’явілася інфармацыя, што Раўнейка можа пакінуць «Нёман»[4]. Дзмітрый адсутнічаў у камандзе падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, падтрымліваючы форму самастойна[5]. У сакавіку 2015 галоўны трэнер гродзенцаў Сяргей Саладоўнікаў заявіў, што Раўнейка не будзе выступаць у «Нёмане» ў сезоне 2015[6]. У выніку Дзмітрый, завяршыўшы кар’еру, перайшоў на трэнерскую працу.

Міжнародная

Згуляў 8 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская

Пасля заканчэння кар’еры атрымаў трэнерскую ліцэнзію і стаў працаваць у Акадэміі БФФ. У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[7]. У кастрычніку 2018 года стаў трэнерам у нацыянальнай зборнай Беларусі, замяніўшы Юрыя Жаўнова[8]. У чэрвені 2019 года, пасля прызначэння новым галоўным трэнерам зборнай Міхаіла Мархеля, застаўся ў яго штабе[9].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1996Д3Нёман-2270
1997Д3Нёман-2170
1998Д3Нёман-2150
1998Д1Нёман91
1999Д3Нёман-210
1999Д1Нёман-Белкард245
2000Д1Нёман-Белкард280
2001Д1Нёман-Белкард230
2002Д1Нёман262
2003Д1Тарпеда191
2004 (1)Д1Тарпеда130
2004 (2)Д1Ротар61
2005Д1Тарпеда00
2006 (1)Д1Шахцёр111
2006 (2)Д1Нёман130
2007Д1Нёман170
2008Д1Дняпро290
2009Д1Нёман260
2010Д1Нёман330
2011Д1Нёман80
2012Д1Нёман180
2013Д1Нёман242
2014Д1Нёман231

Зноскі

  1. Dmitri Rovnejko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Rawneyka // FBref.com
  3. Дмитрий Ровнейко играл с “Белшиной” со сломанным ребром
  4. Ровнейко, скорее всего, покинет «Неман»
  5. Дмитрий Ровнейко: «Завершение карьеры? Конкретно не скажу. Пока поддерживаю форму самостоятельно»
  6. Сергей Солодовников: “Как игрока в “Немане” вы Ровнейко не увидите”
  7. Ровнейко вошел в тренерский штаб молодежной сборной Беларуси
  8. Ровнейко заменил Жевнова в тренерском штабе сборной Беларуси
  9. АБФФ рассталась со Стрипейкисом, Кузьменком и Сацункевичем. Ровнейко останется в штабе Мархеля

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман-2 Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Ротар Валгаград
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта