У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барадзін. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Барадзін (нар. 19 ліпеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.
Выхаванец клуба «Гомель», у 2015 годзе пачаў прыцягвацца ў склад дубліруючага складу. У пачатку 2016 года, пасля вылету каманды ў Першую лігу, падпісаў прафесійны кантракт з клубам, у сезоне 2016 правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2017 годзе выступаў у асноўным за дубль «Гомеля», зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 ліпеня 2017 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Оршы»[3], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2018 года папісаў кантракт з клубам «Смалявічы» да канца сезона з магчымасцю падаўжэння[4]. У складзе смалявіцкай каманды таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі»[5]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[6], аднак на полі з’яўляўся рэдка. У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[7], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[8].
У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з мінскім «Дынама» і быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Чайка» з расійскай ФНЛ[9], дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену. У чэрвені 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[10], а ў ліпені быў арандаваны «Гомелем»[11], дзе часцей стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб[12].
У першай павлое 2022 года выступаў за «Дынама», але на полі з’яўляўся рэдка. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[13] і неўзабаве далучыўся да казахстанскага «Ардабасы»[14].
У верасні-кастрычніку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў у двух матчах.
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Гомель | 1 | 0 | |
2016 | Д2 | Гомель | 5 | 0 | |
2017 | Д1 | Гомель | 1 | 0 | |
2018 (1) | Д2 | Орша | 14 | 3 | |
2018 (2) | Д1 | Смалявічы | 12 | 0 | |
2019 | Д2 | Смалявічы | 22 | 2 | |
2020 (1) | Д1 | Дынама | 5 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Іслач | 6 | 0 | |
2020/21 (2) | Д2 | Чайка | 9 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Гомель | 11 | 0 | |
2022 (1) | Д1 | Дынама | 3 | 0 | |