wd wp Пошук:

Дзмітрый Анатолевіч Барадзін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барадзін. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Барадзін (нар. 19 ліпеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Гомель», у 2015 годзе пачаў прыцягвацца ў склад дубліруючага складу. У пачатку 2016 года, пасля вылету каманды ў Першую лігу, падпісаў прафесійны кантракт з клубам, у сезоне 2016 правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2017 годзе выступаў у асноўным за дубль «Гомеля», зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 ліпеня 2017 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Оршы»[3], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2018 года папісаў кантракт з клубам «Смалявічы» да канца сезона з магчымасцю падаўжэння[4]. У складзе смалявіцкай каманды таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі»[5]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[6], аднак на полі з’яўляўся рэдка. У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[7], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[8].

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з мінскім «Дынама» і быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Чайка» з расійскай ФНЛ[9], дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену. У чэрвені 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[10], а ў ліпені быў арандаваны «Гомелем»[11], дзе часцей стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб[12].

У першай павлое 2022 года выступаў за «Дынама», але на полі з’яўляўся рэдка. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[13] і неўзабаве далучыўся да казахстанскага «Ардабасы»[14].

Міжнародная кар’ера

У верасні-кастрычніку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў у двух матчах.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльГомельБеларусь10
2016Д2ГомельБеларусь50
2017Д1ГомельБеларусь10
2018 (1)Д2ОршаБеларусь143
2018 (2)Д1СмалявічыБеларусь120
2019Д2СмалявічыБеларусь222
2020 (1)Д1ДынамаБеларусь50
2020 (2)Д1ІслачБеларусь60
2020/21 (2)Д2ЧайкаРасія90
2021 (2)Д1ГомельБеларусь110
2022 (1)Д1ДынамаБеларусь30

Зноскі

  1. Dmitri Borodin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 http://dinamo-minsk.by/ru/komanda/igrok/~show/borodin
  3. “Гомель” отдал в аренду Бородина и Халимончикова
  4. Бородин перешел в “Смолевичи”
  5. Бразевич остался у руля “Смолевичей”. Клуб подписал Барсукова и Вакулича
  6. Минское “Динамо” подписало хавбека “Смолевичей”
  7. “Ислочь” арендовала Бородина у минского “Динамо”
  8. Бородин и Вегеря покинули “Ислочь”
  9. Минское “Динамо” продлило контракт с Бородиным и отдало его в аренду в “Чайку”
  10. Бородин вернулся в минское “Динамо” из аренды в “Чайке”
  11. Минское “Динамо” отправило Лапоухова и Бородина в аренду
  12. Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов
  13. Бородин покидает минское “Динамо”
  14. Бородин стал игроком “Ордабасы” Седнева
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы