wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харытонаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў (нар. 12 красавіка 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Віцебск», у 2013—2014 гадах выступаў за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе, а пасля стаў гуляць за дубль «Віцебска». Сезон 2017 правёў у арэндзе ў «Оршы», дзе стаў трывалым іграком асновы, а ў лютым 2018 года быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[1], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.

Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Віцебскам», а ў красавіку зноў адправіўся ў арэнду ў «Оршу». У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у студзені быў дыскваліфікаваны на адзін год за ўдзел у дагаварных матчах у складзе «Нафтана» ў 2018 годзе[2], пасля чаго пакінуў віцебскі клуб.

У лютым 2021 года, пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі, падпісаў кантракт са «Слуцкам»[3]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (0:3). У далейшым працягваў выхадзіць у стартавым складзе случан, а з чэрвеня страціў месца ў аснове.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[4]. Хутка стаў трэніравацца ў «Віцебскам» і падпісаў пагадненне з клубам[5].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013Д3Віцебск-23-6
2014Д3Віцебск-25-3
2015дубльВіцебск20-27
2016дубльВіцебск19-25
2017Д2Орша30-47
2018Д2Нафтан26-22
2019Д2Орша27-53
2021Д1Слуцк7-14

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].

Зноскі

  1. “Витебск” расстался с Тихоновским и Раджабовым и отдал Харитонова в аренду “Нафтану”
  2. Сучков и Валерий Белявский пожизненно отстранены от белорусского футбола, 14 человек дисквалифицированы и получили денежные штрафы
  3. Вергейчик и отбывший дисквалификацию за участие в “договорняке” Харитонов стали игроками “Слуцка”
  4. Дмитрий Харитонов покидает СФК “Слуцк”.
  5. Вратарь Харитонов вернулся в Витебск
  6. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  7. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск-2
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску