У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харытонаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў (нар. 12 красавіка 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».
Выхаванец клуба «Віцебск», у 2013—2014 гадах выступаў за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе, а пасля стаў гуляць за дубль «Віцебска». Сезон 2017 правёў у арэндзе ў «Оршы», дзе стаў трывалым іграком асновы, а ў лютым 2018 года быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[1], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.
Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Віцебскам», а ў красавіку зноў адправіўся ў арэнду ў «Оршу». У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у студзені быў дыскваліфікаваны на адзін год за ўдзел у дагаварных матчах у складзе «Нафтана» ў 2018 годзе[2], пасля чаго пакінуў віцебскі клуб.
У лютым 2021 года, пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі, падпісаў кантракт са «Слуцкам»[3]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (0:3). У далейшым працягваў выхадзіць у стартавым складзе случан, а з чэрвеня страціў месца ў аснове.
У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[4]. Хутка стаў трэніравацца ў «Віцебскам» і падпісаў пагадненне з клубам[5].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | Д3 | Віцебск-2 | 3 | -6 | |
2014 | Д3 | Віцебск-2 | 5 | -3 | |
2015 | дубль | Віцебск | 20 | -27 | |
2016 | дубль | Віцебск | 19 | -25 | |
2017 | Д2 | Орша | 30 | -47 | |
2018 | Д2 | Нафтан | 26 | -22 | |
2019 | Д2 | Орша | 27 | -53 | |
2021 | Д1 | Слуцк | 7 | -14 | |
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].