wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Камароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камароўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Камароўскі (нар. 10 кастрычніка 1986, Балбасава) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Іслач».

Клубная кар’ера

З 2002 года гуляў за барысаўскі БАТЭ, пасля перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Не замацаваўся ў клубе і вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком наваполацкага «Нафтана».

З 2010 года быў іграком салігорскага «Шахцёра». Хутка замацаваўся ў аснове салігорскага клуба, тройчы дапамог яму ўзяць срэбныя медалі чэмпіянату. Выступаў звычайна на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 красавіка 2012 года ў матчы супраць «Мінска» аформіў покер.

У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель»[3], але ўжо ў чэрвені 2013 года перабраўся ў Расію, стаўшы іграком «Ротара»[4].

У лістападзе 2013 года, разарваўшы кантракт з «Ротарам», вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы трохгадовы кантракт[5]. У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, таксама стаў капітанам каманды. У студзені 2015 года кантракт з гомельскім клубам быў разарваны[6], і неўзабаве Дзмітрый зноў апынуўся ў салігорскім «Шахцёры»[7]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», дапамагаючы Мікалаю Янушу. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр», бачачы ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы Арцёма Старгародскага, вырашыў не падаўжаць кантракт з Камароўскім, і той пакінуў клуб[8].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[9]. Быў трывалым іграком асновы, але ў чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў кантракт з «Белшынай» быў разарваны[10]. Неўзабаве стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», з якой 22 ліпеня падпісаў кантракт[11]. У складзе «Іслачы» хутка замацаваўся ў стартавым складзе, выступаючы на пазіцыі нападніка або атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў студзені 2017 года пакінуў «Іслач»[12], хоць пазней трэніраваўся з камандай[13].

У лютым 2017 года накіраваўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[14]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[15] і хутка зноў далучыўся да «Іслачы», у ліпені афіцыйна вярнуўшыся ў каманду[16]. Дапамог «Іслачы» па выніках сезона 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2018 выйшаў у стартавым складзе ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, 2 снежня ў матчы апошняга тура аформіў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра», чым дапамог «Іслачы» атрымаць валявую перамогу з лікам 3:2.

У сезоне 2019 стаў капітанам каманды. У другой палове 2019 года амаль не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[17]. У 2020 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[18]. Са жніўня па кастрычнік 2021 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым іграком каманды.

У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[19]. У сакавіку 2022 года далучыўся да трэнерскага штабу «Іслачы»[20].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. У лютым 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную, згуляў за яе ў трох матчах.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002дубльБАТЭ203
2003Д1БАТЭ121
2004Д1БАТЭ124
2005Д1Тарпеда10
2006 (2)Д1Нафтан136
2007 (1)Д2Тарпеда40
2007 (2)Д1Нафтан132
2008Д1Нафтан304
2009Д1Нафтан212
2010Д1Шахцёр336
2011Д1Шахцёр338
2012Д1Шахцёр3011
2013 (1)Д1Гомель110
2013/14 (1)Д2Ротар142
2014Д1Гомель307
2015Д1Шахцёр245
2016 (1)Д1Белшына101
2016 (2)Д1Іслач113
2017 (1)Д1Нефтчы122
2017 (2)Д1Іслач132
2018Д1Іслач308
2019Д1Іслач188
2020Д1Іслач287
2021Д1Іслач198

Зноскі

  1. Dmitri Komarovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Kamarowski // FBref.com
  3. Футбол. Дмитрий Комаровский перешел в «Гомель»
  4. Дмитрий Комаровский перешел в «Ротор»
  5. Дмитрий Комаровский подписал трехлетний контракт с «Гомелем»
  6. Дмитрий Комаровский официально расторг контракт с «Гомелем»
  7. Комаровский подписал контракт с «Шахтером»
  8. “Шахтер” объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой
  9. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с “Белшиной”
  10. Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули “Белшину”
  11. Дмитрий Комаровский стал игроком “Ислочи”
  12. Дмитрий Комаровский покинул “Ислочь”
  13. Комаровский тренируется с «Ислочью»
  14. Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского “Нефтчи”
  15. Комаровский, Луцевич и Концевой покинули “Нефтчи”
  16. Дмитрий Комаровский подписал контракт с “Ислочью”
  17. Комаровский продлил контракт с “Ислочью”
  18. Комаровский продлил контракт с “Ислочью”
  19. Дмитрий Комаровский принял решение завершить профессиональную карьеру
  20. Комаровский вошел в тренерский штаб “Ислочи”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нефтчы Фергана
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ротар Валгаград
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балбасаве
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта