wd wp Пошук:

Джэк Уілшыр

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джэ́к Э́ндру Га́ры Уі́лшыр (англ.: Jack Wilshere; нар. 1 студзеня 1992, Стывенедж, Англія) — англійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2016).

Клубная кар’ера

Джэк Эндру Уілшыр пачынаў свой шлях у акадэміі «Арсенала». Ён вылучаўся сярод аднагодкаў вялікай хуткасцю, філіграннай тэхнікай, пастаўленым ударам. У адзін з прыездаў на гульню моладзёвай каманды Венгер убачыў выдатную гульню левага вінгера, і прымеціў яго. Па хуткім часе галоўны трэнер «Арсенала» зразумеў, што хлопца трэба пераводзіць у аснову, і Джэк быў да гэтага гатовы.

Перад сезонам 2008/09 у заяўцы «Арсенала» з’явіўся 16-гадовы паўабаронца. Яго дэбют адбыўся 13 верасня ў матчы супраць «Блэкберна», Уілшыр выйшаў на замену на 84 хвіліне. На той момант футбалісту было ўсяго толькі 16 гадоў 256 дзён. Джэк стаў самым маладым дэбютантам «Арсенала» ў Прэм’ер-лізе, пабіўшы рэкорд Фабрэгаса. 23 верасня Уілшыр забіў свой першы гол за «Арсенал» у браму «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) у Кубку Лігі. Але гэта з’яўленне стала адзіным для Джэка ў Прэм’ер-лізе ў гэтым сезоне. У той жа час Уілшыр добра выявіў сябе ў Кубку Лігі, дзе «Арсенал» атрымаў пераканаўчыя перамогі над «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) і «Уіганам» (3:0).

Пазней Уілшыру атрымалася трохі пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, выходзячы на замену ў матчах з «Дынама» Кіеў і «Порту».

5 студзеня 2009 года Уілшыр падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Арсеналам». У гэты час ён перастаў з’яўляцца ў складзе першай каманды, выступаючы галоўным чынам за рэзерв і моладзевую каманду. З апошнімі Уілшыр дамогся перамогі ў моладзевым Кубку Англіі, паказаўшы цудоўную гульню ў двух фіналах супраць «Ліверпула». Легендарны ігрок «Арсенала» Ліям Брэйдзі ахарактарызаваў Джэка, як іграка валодаючага «адмысловым талентам», і выказаў меркаванне, што пройдзе трохі часу, перш чым юны ігрок стане іграком асновы.

2 ліпеня 2009 года Уілшыр падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт. Падчас перадсезоннай падрыхтоўкі 2009 года Уілшыр ізноў прымусіў казаць пра сябе. У абодвух матчах «Кубка Эміратаў», перамогу ў якім атрымаў «Арсенал», Джэк быў прызнаны «іграком матча».

Сезон 2011/12 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, пазней зноў вярнуўся ў строй. У сезоне 2015/16 ізноў амаль не гуляў з-за траўмы, і 31 жніўня 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Борнмуту»[3]. Па заканчэнні сезона 2016/17 вярнуўся ў «Арсенал». У чэрвені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў лонданскі клуб.

У ліпені 2018 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Вест Хэм Юнайтэд», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4]. У кастрычніку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў лонданскі клуб[5].

У студзені 2021 года зноў стаў іграком «Борнмута»[6]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2021 года[7], пасля чаго пашгода заставаўся без каманды. У лютым 2022 года папоўніў склад дацкага «Орхуса»[8], дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У ліпені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

Дасягненні

«Арсенал»:

Зноскі

  1. Jack Wilshere // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jack Wilshere // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Уилшер перешел в «Борнмут» на правах аренды. by.tribuna.com.
  4. «Вест Хэм» объявил о трансфере Уилшера. by.tribuna.com.
  5. «Вест Хэм» расторг контракт с Уилшером. Он сыграл 19 матчей за два года. by.tribuna.com.
  6. Экс-хавбек «Арсенала» Уилшер подписал контракт с «Борнмутом». by.tribuna.com.
  7. Уилшер покинул «Борнмут». Экс-хавбек «Арсенала» с января играл в Чемпионшипе. by.tribuna.com.
  8. Бывший игрок сборной Англии возвращается в футбол. Удивительный выбор клуба. football.by.
  9. Футбол. Двукратный обладатель Кубка Англии по футболу Джек Уилшир завершил карьеру в возрасте 30 лет. pressball.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хартфардшыры
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Борнмут
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Орхус