wd wp Пошук:

Джэймі Кэмпбел Баўэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баўэр.

Джэймс Кэмпбел М. «Джэймі» Баўэр (англ.: James Campbell M. «Jamie» Bower, нар. 22 лістапада 1988 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр

, вядомы сваёй роляй Энтані Хоўпа у фільме Ціма Бёртана «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт» і роляй Кая ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».

Біяграфія

Джэймі Кэмпбел Баўэр нарадзіўся ў Лондане;[3] маці — Эні, музычны менеджар, бацька — Дэвід, працаўнік кампаніі «Gibson Guitar Corporation», ёсць малодшы брат Сэмюэль.[4] Вучыўся ў прыватнай школе Bedales School у Хэмпшыры і быў членам Нацыянальнага музычнага моладзевага тэатра (National Youth Music Theatre).[3] «Мае бацькі ўсвядомілі, што гэта мая натура — іграць. Я пайшоў у моладзевы тэатр і знік там. Да 16 лёт удзельнічаў у кожным спектаклі». У 15 лёт браў удзел у оперы Роджэра Уотэрса «Ca Ira in Rome» — «я лічыў, што маё сэрца належыць музычнаму тэатру. Жадаў быць гэтакай зоркай Вест Энда». Таксама Джэймі працаваў мадэллю ў агенцтве Select Model Management у Лондане[3] Джэймі добра спявае і з’яўляецца вакалістам у гурце «The Darling Buds».[5].

Добра сябруе з іншым вампірам з «Маладзіка» Эдзі Гатэгі, які выконвае там ролю Лорана.

Кар’ера

Кар’ера Джэймі пачалася ў 2007, калі сябар сям’і Лора Мішэль Келі прадставіла яго свайму агенту. Яшчэ вучачыся ў школе, ён атрымаў ролю Энтані Хоўпа у фільме «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», у якім ён здымаўся з Джоні Дэпам, Хеленай Бонэм Картэр і ўсё той жа Лорай Мішэль Келі. У наступным годзе ён з’явіўся ў фільме Гая Рычы «Рок-н-рольшчык».[5] А ў 2009 зняўся ў ролі вампіра Кая з клана Вальтуры ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».[6] Таксама ў 2008 годзе іграў у серыяле «Зняволены» — амерыканскім рэмейку аднайменнага англійскага серыяла 1960-х гадоў.[7]

Здымаўся ў фільмах «Гары Потэр і Дарункі Смерці», дзе ён іграе маладога Гелерта Грын-дэ-Вальда, у будучыні — магутнага цёмнага чараўніка.

Асабістае жыццё

Сустракаўся з модным дызайнерам Зоі Грэм[8].

Напачатку 2010 стала вядома, што Джэймі ўжо паўгода сустракаецца з Боні Райт, з якой ён пазнаёміўся на адной з вечарынак і здымаецца разам у фільме «Гары Потэр і Дарункі Смерці»[9][10]. А ў сярэдзіне красавіка 2010 з’явіліся чуткі, што пара заручана і рыхтуецца да вяселля[11]. На адкрыццё парку забаў 16 чэрвеня 2010 года «Чароўны свет Гары Потэра», Боні аспрэчыла гэтыя чуткі[12].

Праз год, у сярэдзіне красавіка 2011 года, Джэймі Кэмпбел Баўэр выпусціў заяву, што ён заручаны з Боні[13].

Зноскі

  1. Jamie Campbell Bower // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jamie Campbell Bower // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Vilkomerson, Sara. He’s 19, He’s Beautiful And He’s Bloody Good (нявызн.), The New York Observer (11 снежня 2007). Праверана 17 лютага 2008. Архівавана 5 лютага 2012.
  4. Whitworth, Melissa. Fresh blood: Jamie Campbell Bower’s teen thrills (нявызн.), This Is London (16 лістапада 2009). Праверана 21 лістапада 2009.
  5. 1 2 Exclusive Q&A with Jamie Campbell Bower, Rising Star of Sweeney Todd: The Demon Barber of Fleet Street (нявызн.), Gibson.com (15 студзеня 2007). Праверана 4 сакавіка 2008. Архівавана 9 лютага 2009.
  6. British newcomer joins Twilight (нявызн.) (недаступная спасылка). BBC News. British Broadcasting Corporation (30 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2015. Праверана 30 сакавіка 2009.
  7. West, Dave. ‘Jericho’ star, Wilson join ITV’s ‘Prisoner’ (нявызн.) (недаступная спасылка). Digital Spy (25 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2008.
  8. Джэймі Кэмпбел Баўэр сустракаецца з іншай " StarsLife. Навіны шоу-бізнесу, свецкая хроніка, знакамітасці, зоркі шоу-бізнесу, навіны каралеўскіх сем’яў
  9. Spletnik — Парачкі: ведзьма і вампір — Боні Райт і Джэймі Кэмпбел Баўэр Архівавана 1 мая 2010.
  10. People.com Архівавана 7 студзеня 2012.
  11. Боні Райт і Джэймі Кэмпбел заручаны Архівавана 25 красавіка 2010.
  12. Bonnie Wright NOT Engaged to Jamie Campbell-Bower | Bonnie Wright, Daniel Radcliffe, Harry Potter, Jamie Campbell Bower, Rupert Grint, Tom Felton | Just Jared Jr. — JJJ Архівавана 27 лістапада 2010.
  13. Spletnik — Боні Райт і Джэймі Кэмпбел Баўэр абвясцілі пра змовіны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Акцёры Англіі
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане