wd wp Пошук:

Хелена Бонэм Картэр

Хеле́на Бо́нэм Ка́ртэр (англ.: Helena Bonham Carter; нар. 26 мая 1966 года, Голдэрс Грын(англ.) бел., Лондан, Англія) — брытанская актрыса тэатра, кіно і агучванні. Лаўрэат прэміі BAFTA (2011), шасціразовая намінантка на прэмію «Залаты глобус» (1994, 1998, 1999, 2003, 2008, 2011), двухразовая намінантка на прэмію «Оскар» (1998, 2011).

Біяграфія

Раннія гады

Хелена Бонэм Картэр нарадзілася ў Голдэрс Грын(англ.) бел. (Лондан, Вялікабрытанія), у сям’і банкіра Рэйманда Бонэма Картэра (1929—2004) і псіхатэрапеўта Алены Бонэм Картэр. Сям’я Хелены мае трывалыя і шырокія сувязі ў палітыцы і шоў-бізнесе. Хелена атрымала адукацыю ў Вестмінстарскай школе(англ.) бел.. Яна праўнучка прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі лорда Асквіта і ўнучка баранэсы Бонэм Картэр. У Хелены ёсць стрыечны брат Крыспін Бонэм-Картэр, таксама акцёр, найбольш вядомы як выканаўца ролі містара Бінглі у міні-серыяле BBC «Пыха і перадузятасць».

У 11 гадоў яна выйграла паэтычны конкурс з паэмай «Вінаградная лаза» (англ.: Grapevine), грошы, атрыманыя ў якасці прэміі, Хелена выдаткавала на здымку партфоліё для кастынг-каталога.

Кар’ера

Упершыню ў кіно яна знялася ў пятнаццаць гадоў у ролі Джульеты. Актрыса атрымала вядомасць як выканаўца «арыстакратычных» роляў у экранізацыях твораў англійскай класічнай літаратуры.

Шырокую вядомасць ва ўсім свеце Хелене прынесла роля неўраўнаважанай Марлы Сінгер у фільме Дэвіда Фінчэра «Байцоўскі клуб» (1999) і ў фільмах пра Гары Потара, дзе яна выканала ролю Белатрысы Лестрэйндж.

Заснавальніца лініі жаночай адзежы і бялізны Pantaloonies.

Асабістае жыццё

З кастрычніка 2001 года Хелена знаходзіцца ў адносінах з рэжысёрам Цімам Бёртанам (г.н.1958). У пары ёсць двое дзяцей — сын Білі Рэймонд Бёртан (04.10.03) і дачка Нел Бёртан (15.12.07)[3]. У цяперашні час сямейства пражывае ў Лондане (Англія, Вялікабрытанія)[4].

Пары сябруе з акцёрам Джоні Дэпам і яго сям’ёй, Бёртан часта здымае грамадзянскую жонку і лепшага сябра ў сваіх фільмах. Дэп з’яўляецца хросным бацькам іх сына[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 Kindred Britain
  3. Norman, Pete. Helena Bonham Carter Reveals Her 7-Month-Old’s Name (нявызн.), People (7 August 2008 August 2008). Праверана 3 May 2009.
  4. Dowling, Kevin. Four “relatives” of Helena Bonham Carter killed in road crash (нявызн.), The Times (23 August 2008). Праверана 3 May 2009.
  5. ANI. Burton was too shy to ask Depp to be his sons godfather (нявызн.), Thaindian News (21 December 2007). Праверана 3 May 2009. Архівавана 27 лютага 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA