wd wp Пошук:

Джэймс Мілнер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джэймс Філіп Мілнер (англ.: James Philip Milner; нар. 4 студзеня 1986, Лідс, Англія) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Англіі. Раней выступаў за «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн», «Ньюкасл Юнайтэд», «Астан Вілу» і «Манчэстэр Сіці». Галоўным чынам ён атакоўны ігрок, але з’яўляецца ўніверсалам і можа гуляць на абодвух флангах, у цэнтры паўабароны і ў апорнай зоне, калі гэта патрэбна.

Мілнер дэбютаваў у першай камандзе ў 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, і атрымаў слыннасць як наймалодшы ігрок, які выйграў матч у Прэм’ер-лізе. Таксама ён правёў рэкордную колькасць матчаў за маладзёжную зборную Англіі. Ён дэбютаваў у галоўнай зборнай у жніўні 2009 года ў матчы супраць Нідэрландаў, а таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2010 года.

Кар’ера

Раннія гады

Да таго, як трапіць у стан бірмінгемскай каманды, гуляў за клубы «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн» і «Ньюкасл Юнайтэд». У дзяцінстве Джэймс гуляў за каманду сваёй школы, а потым за аматарскія клубы Радэна і Хорсфарта. У 1996 годзе маладым хлапцом прымыкае да юнацкай акадэміі «Лідс Юнайтэд», клуба, за які хварэў з малых часоў. У 2002 дэбютуе ў англійскай Прэм’ер-Лізе ва ўзросце 16 гадоў, выйшаўшы на замену падчас гульні з «Вест Хэмам Юнайтэд».

У наступным годзе Джэймс быў адпраўлены ў арэнду ў «Суіндан Таўн», каб набрацца вопыту выступлення за першую каманду. Наступным клубам футбаліста быў «Ньюкасл Юнайтэд», за які Мілнер правёў каля 100 матчаў. Але пасля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі неўзабаве апынуўся ў «Астан Віле», за якую ўжо гуляў падчас сезона 2005/2006 гадоў, знаходзячыся ў арэндзе.

«Манчэстэр Сіці»

17 жніўня 2010 года «Астан Віла» пагадзілася на здзелку з «Манчэстэр Сіці» наконт продажу Мілнера ў залежнасці ад вынікаў медыцынскага абследавання. Дагавор, як паведамлялася, каштаваў «Сіці» каля 24 млн фунтаў стэрлінгаў[2], у тым ліку з абменам іграка Стывенам Айрлендам, які быў ацэнены ў 8 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Мілнер дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці» 23 жніўня 2010 года ў пераможным для яго каманды матчы супраць «Ліверпула» (3:0), дзе ён аднойчы асіставаў свайму былому аднаклубніку па «Астан Віле» Герэту Беры[4].

Міжнародная кар’ера

Пачынаючы з 16 гадоў Джэймс стала вызываецца ў склад зборных Англіі розных узростаў. Мае рэкорд па выступленнях за зборную Англіі U-21, адгуляўшы за гэтую каманду 46 гульняў. Дэбютаваў за нацыянальную каманду ў жніўні 2009 года падчас матча супраць зборнай Нідэрландаў.

Дасягненні

«Манчэстэр Сіці»:

«Ліверпул»

Зноскі

  1. James Milner // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. James Milner completes his transfer to Manchester City. BBC Sport.
  3. Manchester City agree deal to sign James Milner from Aston Villa. Guardian
  4. Man City 3 – 0 Liverpool. BBC Sport.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лідс Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Суіндан Таўн
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Астан Віла
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных