wd wp Пошук:

Джо Коўл

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коўл. Джозеф Джон «Джо» Коўл (англ.: Joseph John «Joe» Cole; нар. 8 лістапада 1981, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2010). Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».

Кар’ера

Клубная

Джо нарадзіўся ў Лондане 8 лістапада 1981 года. У 1999 годзе, з’яўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клубам «Вест Хэм». У сезоне 2002/03 стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 года Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за іграка 6,6 млн фунтаў, пасля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Вест Хэма»[4]. Яго дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэм’ена Дафа і Ар’ена Робена, стаўшы асноўным іграком каманды. У сезоне 2004/05 стаў чэмпіёнам Англіі.

Улетку 2010 года Коўл на правах свабоднага агента пакінуў «Чэлсі»[5]. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клуб, палітычнымі і ніяк не звязанымі ані з футболам, ані з заробкам[6]. 19 ліпеня 2010 года ігрок перайшоў у «Ліверпул» на правах свабоднага агента. У «Ліверпуле» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасня 2010 года Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Еўропы ў браму румынскага «Сцяўа». 1 студзеня 2011 года забіў свой першы гол за «Ліверпул» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтана», дзе мерсісайдцы перамаглі 2:1.

31 жніўня 2011 года Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з французскім «Лілем»[7]. Пасля чаго правёў сезон у клубе свайго юнацтва — «Вест Хэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы». Восенню 2015 года на правах арэнды адправіўся ў клуб трэцяга дывізіёна «Ковентры Сіці», з якім неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт. 4 мая 2016 года стаў іграком клуба «Тампа Бэй Раўдыс» з другой па значнасці паўночнаамерыканскай лігі NASL[8].

У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

Міжнародная

Прымаў удзел у гульнях зборнай Англіі падчас чэмпіянату свету 2002 і 2006 і ў Еўра-2004.

Дасягненні

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. Joe Cole // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Joe Cole // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.uslchampionship.com/joe-cole Праверана 21 ліпеня 2020.
  4. Veron signs for Chelsea. BBC Sport.
  5. Джо Коул покидає «Челсі». FootballTransfer.com.ua
  6. Дж. Коул: покидаю «Челси» по политическим причинам Архівавана 14 мая 2014.. championat.com
  7. Liverpool midfielder Joe Cole joins Lille on loan. BBC Sport.
  8. Джо Коул официально стал игроком «Тампы». football.by.
  9. Джо Коул завершил карьеру в 37 лет. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліль
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тампа Бэй Раўдыс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ковентры Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Астан Віла
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане