.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коўл. Джозеф Джон «Джо» Коўл (англ.: Joseph John «Joe» Cole; нар. 8 лістапада 1981, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2010). Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».
Джо нарадзіўся ў Лондане 8 лістапада 1981 года. У 1999 годзе, з’яўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клубам «Вест Хэм». У сезоне 2002/03 стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 года Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за іграка 6,6 млн фунтаў, пасля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Вест Хэма»[4]. Яго дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэм’ена Дафа і Ар’ена Робена, стаўшы асноўным іграком каманды. У сезоне 2004/05 стаў чэмпіёнам Англіі.
Улетку 2010 года Коўл на правах свабоднага агента пакінуў «Чэлсі»[5]. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клуб, палітычнымі і ніяк не звязанымі ані з футболам, ані з заробкам[6]. 19 ліпеня 2010 года ігрок перайшоў у «Ліверпул» на правах свабоднага агента. У «Ліверпуле» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасня 2010 года Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Еўропы ў браму румынскага «Сцяўа». 1 студзеня 2011 года забіў свой першы гол за «Ліверпул» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтана», дзе мерсісайдцы перамаглі 2:1.
31 жніўня 2011 года Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з французскім «Лілем»[7]. Пасля чаго правёў сезон у клубе свайго юнацтва — «Вест Хэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы». Восенню 2015 года на правах арэнды адправіўся ў клуб трэцяга дывізіёна «Ковентры Сіці», з якім неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт. 4 мая 2016 года стаў іграком клуба «Тампа Бэй Раўдыс» з другой па значнасці паўночнаамерыканскай лігі NASL[8].
У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].
Прымаў удзел у гульнях зборнай Англіі падчас чэмпіянату свету 2002 і 2006 і ў Еўра-2004.
«Чэлсі»: