wd wp Пошук:

Джон Роберт Вейн

Джон Роберт Вейн (англ.: John Robert Vane, 29 сакавіка 1927, Тардэбіг, графства Вустэршыр, Вялікабрытанія19 лістапада 2004, Кент) — брытанскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе разам з С.Бергстрэмам і Б.Самуэльсанам «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў»[7].

Біяграфія

Джон Вейн быў адным з трох дзяцей і вырас у прыгарадзе Бірмінгема. Яго бацька, Морыс Вейн, быў сынам рускіх эмігрантаў, а яго маці, Фрэнсіс Вейн, паходзіла з фермерскай сям’і з Вустэршыра[8]. Ён наведваў мясцовую дзяржаўную школу з 5 гадоў, перш чым перайсці ў школу караля Эдуарда ў Эджбастане, Бірмінгем . Ранняя цікавасць да хіміі стала падставай для вывучэння гэтага прадмета ва ўніверсітэце Бірмінгема ў 1944 годзе.

Джон Вейн скончыў універсітэт у Бірмінгеме ў 1946 годзе. З 1946 года ў Оксфардзе, з 1953 года ў Ельскім універсітэце, з 1955 года ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх даследаванняў пры Каралеўскім каледжы хірургаў, з 1973 года дырэктар аддзела даследаванняў і развіцця Фонду Уілкама ў Лондане.

Вейн займаўся вывучэннем фармакалагічных уласцівасцяў аспірыну і паказаў, што яго лячэбнае дзеянне абумоўлена інгібіраваннем актыўнасці ферменту цыклааксігеназы і біясінтэзу простагландзінаў.

Аўтар навуковых прац па вылучэнні простагландзінаў і вывучэнні іх хіміі і біяхіміі.

Доктар філасофіі (1953).

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Джон Вейн ажаніўся ў 1948 годзе з Элізабэт Дафна Пэйдж, і ў іх нарадзілася 2 дачкі.

Памёр 19 лістапада 2004 года ў Princess Royal University Hospital, што ў Кенце, ад доўгатэрміновых ускладненняў, звязаных з пераломамі нагі і сцягна, якія ён атрымаў у маі таго ж года[9].

Узнагароды

Публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Sir John Robert Vane // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Vane // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. http://www.timesonline.co.uk/tol/comment/obituaries/article394998.ece
  5. Who’s Who — (untranslated), 1849.
  6. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=VANE,%20John%20R.%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  7. “The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1982”. Nobelprize.org. 3 March 2012 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1982/
  8. “John R. Vane - Autobiography”. Nobelprize.org. 3 March 2012 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1982/vane-autobio.html
  9. Obituary:Sir John Vane. 2004. http://www.guardian.co.uk/news/2004/nov/25/guardianobituaries.health

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вустэршыры
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Біяхімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Фармаколагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Бірмінгемскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне