wd wp Пошук:

Бірмінгемскі ўніверсітэт

Бірмінгемскі ўніверсітэ́т (англ.: University of Birmingham, лац.: Universitas Birminghamiensis) — адзін з найбольш буйных і прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі і свету. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада Бірмінгем, Англія. Уваходзіць у склад элітнай групы «Расел», а таксама з’яўляецца галоўным і самым старым сярод «чырвонацагляных універсітэтаў» Вялікабрытаніі.

Колькасць студэнтаў перавышае 30 тысяч чалавек, а плошча галоўнага кампуса 330 га, дзякуючы чаму Бірмінгемскі ўніверсітэт з’яўляецца самай буйной навучальнай установай у цэнтральнай Англіі.

Па стане на 2007 год Бірмінгемскі ўніверсітэт займае 4 радок у рэйтынгу самых запатрабаваных сярод абітурыентаў універсітэтаў Вялікабрытаніі з сярэднім паказчыкам у 9 чалавек на месца, пры тым, што бюджэтных месцаў, як і ва ўсіх ВНУ Вялікабрытаніі, у ім няма[2]. Універсітэт уваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі і ў ТОП-60 у свеце[3][4].

Галерэя

Зноскі

  1. Students — About us — University of Birmingham
  2. Students
  3. United Kingdom | Top Universities
  4. THE — QS World University Rankings 2009 — top universities | Top Universities

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бірмінгем
Катэгорыя·Універсітэты з чырвонай цэглы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1825 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Англіі