wd wp Пошук:

Джон Неграпонтэ

Джон Неграпонтэ (англ.: John Negroponte; нар. 21 ліпеня 1939) — амерыканскі дыпламат. Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША (2007—2009). Дырэктар Нацыянальнай разведкі (2005—2007).

Біяграфія

Джон Дзімітры Неграпонтэ нарадзіўся ў Лондане ў сям’і грэчаскіх эмігрантаў. Пасля таго, як дзеці скончылі школу, сям’я пераехала ў ЗША. У 1956 годзе скончыў школу «Phillips Exeter». У 1960 годзе скончыў Ельскі ўніверсітэт. Валодае англійскай, іспанскай, французскай і в’етнамскай мовамі.

У 1960—1997 гадах — на дыпламатычнай службе. Неграпонтэ быў паслом у Гандурасе (1981—1985), памочнікам дзяржсакратара па справах акіянаў, навакольным асяроддзі і навуцы (1985—1987), намеснікам памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы (1987—1989), паслом у Мексіцы (1989—1993) і паслом на Філіпінах (1993—1996). У 1997—2001 гадах — выканаўчы віцэ-прэзідэнт па глабальных рынках у кампаніі McGraw-Hill.

У 2001 годзе прызначаны Джорджам Бушам прадстаўніком ЗША ў ААН. 17 лютага 2005 года прызначаны дырэктарам Нацыянальнай разведкі, праслужыў на гэтай пасадзе да лютага 2007 года, калі яго змяніў Джон Мак-Конэл.

У 1981—1985 гадах Неграпонтэ быў паслом у Гандурасе. За чатыры гады яго службы ваенная дапамога Гандурасу павялічылася з 4 млн да 77,4 млн дал. у год. Адміністрацыя Рональда Рэйгана павялічвала вайсковую прысутнасць ЗША ў краіне (у той час як раней пры Джымі Картэры было вырашана не рэагаваць на звяржэнне ў Нікарагуа рэжыму Сомасы сандзіністы). У сувязі з гэтым у ЗША выбухнуў палітычны скандал «Іран-контрас».

Сенатар Крыстафер Дод у сваім дакладзе паказаў, што Неграпонтэ быў у курсе запланаваных парушэнняў правоў чалавека з боку падпольных ваенных арганізацый[5]. З праведзеных газетамі The Washington Post і New York Times расследаванняў стала ясна, што Неграпонтэ быў адным з актыўных правадыроў антыкамуністычнай палітыкі прэзідэнта Рэйгана ў рэгіёне і чалавекам, дзякуючы якому была ўсталяваная цесная сувязь паміж спецслужбамі ЗША, арміяй Гандураса і нікарагуанскімі контрас[6][7].

На думку некаторых экспертаў і журналістаў, Неграпонтэ, падчас сваёй службы амбасадарам у Мексіцы ў 1989—1993 гадах, аказваў дапамогу ўраду краіны ў барацьбе з паўстанцамі-сапатыстамі ў штаце Ч’япас.

У 2004—2005 гадах узначальваў дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША ў Багдадзе, дзе стварыў — па вобразу і падабенству краін Лацінскай Амерыкі — «эскадроны смерці»[8][9].

Крытыка

Неграпонтэ абвінавачваецца ў тым, што ён сумесна з ЦРУ браў удзел у стварэнні «батальёна 316», члены якога выкрадалі, катавалі і забівалі апазіцыянераў і непажаданых ЗША дзеячаў. У прыватнасці, у 1982 годзе каталіцкая дэлегацыя з Сальвадора запатрабавала высветліць лёс зніклых у Гандурасе 30 манашак. Неграпонтэ заявіў, што яму нічога не вядома пра гэта. Аднак у 1996 годзе Джэк Бінз, былы паслом у Гандурасе да Неграпонтэ, у інтэрв’ю газеце The Baltimore Sun сказаў, што манашкі былі ў ліку людзей, выкрадзеных «батальёнам 316» і тайнай паліцыяй, якая кантралявалася пасольствам ЗША. Пасля катаванняў яны былі забітыя — выкінутыя яшчэ жывымі з верталёта.

Акрамя таго, пры яго падтрымцы былі створаны аналагічныя падраздзяленні не толькі ў Гандурасе, але і ў Гватэмале, Сальвадоры[10]. «Эскадроны смерці», якія з’явіліся пры яго актыўным удзеле ў Цэнтральнай Амерыцы, выкралі і забілі (уключаючы выкрадзеных з нікарагуанскай тэрыторыі і забітых у Гандурасе людзей) не менш за 75 тысяч чалавек[11].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. John Negroponte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Negroponte // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. Nomination of John Negroponte
  6. Papers Illustrate Negroponte’s Contra Role
  7. Cables Show Central Negroponte Role in 80’s Covert War Against Nicaragua
  8. Newsweek. 8. 01. 2005
  9. Is the U.S. Organizing Salvador-Style Death Squads in Iraq?
  10. Булычев И. М. Заговор против народов Центральной Америки. М., 1984; McCuen G.E. Political Murder in Central America. Death Squads and U.S. Politics. Hudson (WI), 1984; Benítes Manaut R., Lozano L., Bermúdez Torres L. EE. UU. contra Nicaragua. La guerra de baja intensidad en Centroamérica. Madrid, 1987; El Salvador Death Squads. A Governmental Strategy. Sidney, 1988; Harvest of Violence. The Maya Indians and the Guatemala Crisis. Norman (OK) — Oklahoma City, 1992; Death Squads in Global Perspective: Murder with Deniability. L., 2003; Wilkinson D. Silence on the Mountain. Stories of Terror, Betrayal, and Forgetting in Guatemala. Durhan (NC), 2004; McCoy A.W. A Question of Torture: CIA Interrogation, from the Cold War to the War on Terror. N.Y., 2006.
  11. Тарасов А. Н. «Гуманизм»?
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня