wd wp Пошук:

Палёты смерці

Палёты смерці (ісп.: Vuelos de la muerte; англ.: Death flights) — форма пазасудовай расправы над праціўнікамі ваеннага рэжыму ў Аргенціне ў перыяд «бруднай вайны» ў 1970-х гадах.

Перад «палётам смерці» чалавека пры дапамозе барбітуратаў прыводзілі ў стан непрытомнасці. Затым яго апускалі на борт самалёта ці верталёта і скідалі з вышыні ў ваду — у раку Ла-Плата ці ў Атлантычны акіян. Некаторыя падрабязнасці гэтых распраў сталі вядомыя ад былога афіцэра ВМС Аргенціны Адольфа Сілінга, у 2005 годзе прысуджанага ў Іспаніі да 64 гадоў турэмнага зняволення. Сілінга ўдзельнічаў у двух «палётах смерці», ахвярамі якіх сталі 30 чалавек. Паводле яго сведчання, у 19771978 гадах было праведзена 180—200 «палётаў смерці»[1]. Гэта атрымала адлюстраванне ў мастацкім фільме «Гараж „Алімпа“». Аналагічным чынам у Чылі былі забітыя па меншай меры 120 (колькасць, агучанае прэзідэнтам Рыкарда Лагасам у 2001 годзе) апанентаў дыктатуры Аўгуста Піначэта, у чым прызнаваўся і пілот асабістага верталёта дыктатара.

Падобная форма расправы яшчэ да гэтага практыкавалася французскімі войскамі ў перыяд Алжырскай вайны (падчас «Бітвы за Алжыр» у 1957 годзе)[2][3] Пасля гэтага яна актыўна ўжывалася талібамі падчас грамадзянскай вайны ў Афганістане, толькі ў гэтым выпадку ахвяра кідалі проста на зямлю і пры ўдалым збегу абставін магла застацца ў жывых.

Існуюць таксама сцвярджэнні аб тым, што выпадкі скідання палонных салдат праціўніка з верталёта мелі месца ў войсках ЗША і іх саюзнікаў падчас В’етнамскай вайны. Гэта атрымала адлюстраванне ў мастацкім фільме «Блакітны гром» і аўстралійскім тэлесерыяле «В’етнам, да запатрабавання».

Зноскі

  1. Grim account of Argentine deaths // [BBC News, 20.01.2005
  2. Des guerres d’Indochine et d’Algérie aux dictatures d’Amérique latine, interview with Marie-Monique Robin, author of Escadrons de la mort, école française (Paris: La Découvert Poche/Essais no 268, 2008
  3. Prise de tête Marcel Bigeard, un soldat propre? //[L’Humanité, 24.06.2000

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Алжырская вайна
Катэгорыя·Гісторыя Аргенціны
Катэгорыя·Брудная вайна
Катэгорыя·Ваенныя злачынствы