wd wp Пошук:

Данііл Восіпавіч Спасовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спасовіч. Данііл Восіпавіч Спасовіч (руск.: Даниил Осипович Спасович, польск.: Daniel Spasowicz, 1797, Мазыр — 1882, Лэмэшыўка) — беларускі медык, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат філасофіі, доктар медыцыны і хірургіі[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1797 годзе ў сям’і дыякана адной з уніяцкіх цэркваў Мінска, звестак пра маці не захавалася[2]. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду герба «Ястрабец»[1]. Паступіў на факультэт фізіка-матэматычных навук Віленскага ўніверсітэта на казённы кошт, скончыў яго кандыдатам філасофіі 29 чэрвеня 1819 года[3]. Пасля гэтага Д. Спасовіч паступіў на медыцынскі факультэт таго ж універсітэта і скончыў яго лекарам 1-га аддзялення ў 1823 годзе[3]. У тым жа годзе, 29 чэрвеня, ён абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара медыцыны[4].

Прафесійная дзейнасць

У 1824 годзе прызначаны павятовым урачом Рэчыцкага павета Мінскай губерні, дзе праслужыў сем гадоў і ў гэты час атрымаў у 1828 годзе ад Віленскага ўніверсітэта званне доктара хірургіі[3][4].

Пад яго кіраўніцтвам ужо ў 1825 годзе Рэчыца мела бальніцу, разлічаную на 25 коек, якая была буйнейшай у ва ўсёй Мінскай губерні[5].

4 сакавіка 1828 года ён прызваны годным звання фізіката або інспектара ўрачэбнай управы[3]. Выдатная праца ў Рэчыцы і здадзеныя экзамены прывяла да даравання залатой табакеркай ад Манарха, а крыху пазней і да павышэння па службе.

У 1831 годзе прызначаны акушэрам мінскай урачэбнай управы. Праз год заняў там жа пасаду інспектара, а з 1836 года складаўся яшчэ ўрачом Мінскага праваслаўнага духоўнага вучылішча[4].

Падчас трэцяй пандэміі халеры «за асаблівыя працы, аказаныя падчас бушавання ў 1848 годзе халеры» пасля быў уганараваны ордэнам Св. Ганны 2-й ступені.

У дадатак да інспектарскіх абавязкаў Д. Спасовіч удзельнічаў таксама ў рабоце Мінскага губернскага турэмнага камітэта — па сваёй пасадзе ён аўтаматычна прызначаўся дырэктарам т. зв. 5-га аддзялення гэтага камітэта, якое займалася санітарнымі і медыцынскімі праблемамі месцаў зняволення. З 1844 года ён выконваў абавязкі дырэктара Мінскага дзіцячага прытулку[3].

Непасрэднай медыцынскай практыкай займаўся ў бальніцы Мінскага духоўнага праваслаўнага вучылішча, а з 1840 года стаў штатным урачом Мінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі, а яшчэ праз пяць гадоў пачаў выкладаць семінарыстам курс медыцыны. Таксама працаваў у Троіцкай бальніцы(руск.) бел. Мінска[3].

У адстаўку выйшаў у 1864 годзе. Пасля гэтага працягваў жыць у Мінску, але пасля смерці дачкі Леанціны ад халеры, яны з жонкай пераехалі да дачкі Аляксандры ў Махноўку, якая знаходзілася на рацэ Гнілапяць(руск.) бел. бліз мяжы Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняў[6]. Праз некалькі гадоў яны пераехалі ў Лэмэшыўку, дзе купіў маёнтак іх сын Уладзімір. Тэафіля Спасовіч памерла 17 верасня 1881 года ва ўзросце 79 гадоў, праз год і месяц, 30 кастрычніка 1882 года[7], не стала і самаго Данііла Спасовіча. З некралога бачна, што медыцынскую практыку ён не спыняў да апошніх дзён.

Навуковая і літаратурная дзейнасць

За навуковую дзейнасць Д. Спасовіча ў 1839 годзе Віленскае таварыства ўрачоў прыняло яго ў свой склад у якасці член-карэспандэнта[3]. Надрукаваўшы ў 1851 годзе ў «Medicinische Zeitung Russland’s» (№ 193) свой першы артыкул «Lienitis carbunculosa et carbun culus Sibiricus» («Ліеніт і сібірская язва»), потым, на працягу многіх гадоў, быў сталым супрацоўнікам гэтага выдання[4].

Асобныя творы

Грамадская дзейнасць

Па ініцыятыве Данііла Спасовіча 23 снежня 1862 года было заснавана Таварыства мінскіх урачоў. Яно праіснавала ўсяго год, але стварыла прэцэдэнт. Пасля паўторнага адкрыцця таварыства ў 1867 годзе Спасовіч, які ўжо быў у адстаўцы, передаў яму свой збор кніг па медыцыне[8].

Сям’я

Падчас працы ў Рэчыцы ажаніўся з немкай Феафілай (Тэафілай) Міхайлаўнай Крэйц (1802-81), дачкой Міхаіла Крэйца (Michał Wincenty Kreutz) і Цэцыліі Крэйц, народжанай Аскерка (Cecylia Oskierka). Яго жонка атрымала добрую адукацыю, ведала мовы і «належала да вяршкоў грамадства Міншчыны»[9].

16 студзеня 1829 года ў сям’і нарадзіўся першанец Уладзімір[3].

Паводле фармулярнага спіска, складзенага ў 1859 годзе, і польскага генеалагічнага сайта «Wielka Genealogia Minakowskiego» можна пералічыць наступных іх дзяцей[3]:

Сям’я з 1854 года валодала невялікім маёнткам Сціклева непадалёку ад Мінска, фальварак не захаваўся[3].

Зноскі

  1. 1 2 Спасович, Даниил Осипович (1797—1882) (руск.)
  2. Maciej Jankowski. Być liberałem w czasie trudnym: rzecz o Włodzimierzu Spasowiczu. Ibidem, 1996. S.13
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Вадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба i час». Беларускi бiяграфiчны альманах. — Выпуск 5. — Мiнск: «Лiмарыус». — 2013. — С. 328—344.
  4. 1 2 3 4 Спасович, Даниил Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  5. ЗДРАВООХРАНЕНИЕ РЕЧИЦКОГО РАЙОНА (руск.)
  6. 1 2 Janina Kulczycka-Saloni. Wlodzimierz Spasowicz: zarys monograficzny. Warszawa, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1975. S.12.
  7. Dziennik Poznański nr 267, 1882.
  8. Отчет о действиях Общества минских врачей за первый год существования, составленный президентом общества доктором Н. К. Бергом. Минск, 1868. С. 3.
  9. Janina Kulczycka-Saloni. Na polskich i europejskich szlakach literackich: z pism rozproszonych 1985—1998. Wydział Polonistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2000. S. 452.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Эпідэміёлагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Акушэры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Падольскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»