wd wp Пошук:

Даніел Алвіс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алвіс. Даніел Алвіс да Сілва[5] або Даніэл Алвес (парт.: Daniel Alves da Silva; нар. 6 мая 1983, Жуазейру, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца мексіканскага клуба «УНАМ Пумас» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера

«Баія»

Даніел Алвіс пачаў сваю кар’еру ў бразільскім клубе «Баія» і неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Еўропы. Пасля выступлення за моладзевую зборную Бразіліі ў 2002 годзе Алвіса на шэсць месяцаў арандавала іспанская «Севілья».

«Севілья»

У 2003 годзе Алвіс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце свету, на турніры Даніэл добра праявіў сябе, яго зборная стала пераможцам турніру, а Алвіс увайшоў у тройку найлепшых ігракоў турніру. Пасля гэтага «Севілья» выкупіла трансфер Алвіса. У снежні 2006 года Алвіс падпісаў новы кантракт з «Севільяй» да 2012 года.

«Барселона»

7 чэрвеня 2008 года перайшоў у «Барселону», быўшы набытым, каб замяніць Джанлуку Дзамброту, які перайшоў у «Мілан». Арыентаваная сума трансферу склала ад 29 да 32 млн еўра, кантракт разлічаны на 5 гадоў[6]. Нягледзячы на жаданне пакінуць клуб, на прэс-канферэнцыі Даніэл не здолеў стрымаць слёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Севілью» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.

Перад сезонам 2009/10 абраў нумар 2, які дастаўся яму пасля таго, як Марцін Касерэс перайшоў у «Ювентус» на правах арэнды. У складзе «Барселоны» шэсць разоў стаў чэмпіёнам Іспаніі, тры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. У маі 2016 года, выйграўшы чарговае чэмпіёнства, стаў самым тытулаваным бразільскім іграком, абыйшоўшы па гэтым паказчыку Пеле[7].

«Ювентус»

У маі 2016 года Алвіс вырашыў пакінуць «Барселону», цікавасць да абаронцы стаў праяўляць «Ювентус». 27 чэрвеня 2016 года, па заканчэнні Кубка Амерыкі, у якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турынскім клубам[8]. Разам з «Ювентусам» дайшоў да фінала Лігі чэмпіёнаў 2016/17. У чэрвені 2017 года па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт з турынцамі.

«Пары Сен-Жэрмен»

Пасля зыходу з «Ювентуса» цікавасць да Алвіса праяўляў «Манчэстэр Сіці», аднак абаронца ў ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[9]. Дэбютаваў за новы клуб 29 ліпеня 2017 года ў матчы за Суперкубак Францыі супраць «Манака», у гэтай сустрэчы адзначыўся голам і галявой перадачай, што дазволіла парыжанам перамагчы з лікам 2:1 і ў пяты раз запар заваяваць трафей.

У чэрвені 2019 года пакінуў парыжскі клуб[10].

«Сан-Паўлу»

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы кантракт з «Сан-Паўлу» да канца 2022 года[11]. У «Сан-Паўлу» стаў гуляць на пазіцыі паўабаронцы, гуляў пад нумарам 10. У верасні 2021 года датэрмінова пакінуў клуб[12].

Вяртанне ў «Барселону»

У лістападзе 2021 года падпісаў кантракт з «Барселонай» да канца сезона 2021/22[13], пры гэтым за новы клуб абаронца змог гуляць толькі са студзеня 2022 года. У чэрвені 2022 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні кантракта[14].

«Пумас»

У ліпені 2022 года стаў іграком мексіканскага клуба «УНАМ Пумас»[15].

Міжнародная кар’ера

За асноўную зборную Алвіс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадора, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувейта.

Дасягненні

Клубныя

Іспанія «Севілья»:

Іспанія «Барселона»:

Італія «Ювентус»:

Францыя «Пары Сен-Жэрмен»:

Бразілія Сан-Паўлу:

Міжнародныя

Бразілія Бразілія:

Зноскі

  1. Dani Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DANIEL ALVES daniel alves da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Daniel Alves Da Silva // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. 1 2 https://www.psg.fr/equipes/equipe-premiere/effectif/dani-alves
  5. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  6. Алвес сменит «Севилью» на «Барселону»(недаступная спасылка). Чемпионат.ру.
  7. Даниэл Алвес завоевал 30-й трофей, обошел Пеле и стал самым титулованным бразильским игроком. by.tribuna.com.
  8. Алвес подписал 3-летний контракт с «Ювентусом». by.tribuna.com.
  9. «ПСЖ» объявил о переходе Дани Алвеса. by.tribuna.com.
  10. Дани Алвес покинул «ПСЖ». by.tribuna.com.
  11. Дани Алвес подписал контракт с «Сан-Паулу» на 3,5 года. by.tribuna.com.
  12. Дани Алвес покинул “Сан-Паулу”. football.by.
  13. Дани Алвес подписал контракт с “Барселоной”. football.by.
  14. Футбол. “Они пытались уволить меня, но не смогли”. Дани Алвес объявил об уходе из “Барселоны”. pressball.by.
  15. Футбол. Дани Алвес стал игроком “Пумаса”. pressball.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Паўлу
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Баія
Катэгорыя·Ігракі ФК УНАМ Пумас
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі