wd wp Пошук:

ФК Сан-Паўлу

«Сан-Паўлу» (парт.: São Paulo Futebol Clube) — бразільскі футбольны клуб з горада Сан-Паўлу. Шасціразовы чэмпіён Бразіліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібертадорэс. «Сан-Паўлу» з’яўляецца адным з самы паспяховых клубаў у бразільскім футболе. Клуб гуляе ў чэмпіянаце штата Сан-Паўлу і ў Серыі А чэмпіянату Бразіліі, а таксама ўваходзіць у спіс клубаў, якія ніколі не выляталі з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Бразіліі.

Найбольш паспяховымі для клуба лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнера Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штата і аднойчы ў Серыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібертадорэс у 1992 і 1993 гадах, як раз прыпадаюць на гэты час. Даволі паспяховымі з’яўляюцца і 2000-я гады, калі клуб тройчы запар стаў чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.

«Сан-Паўлу» з’яўляецца трэцім клубам паводле колькасці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клуба з’яўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна з якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам з’яўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная змясціць 67 052 чалавек.

Дасягненні

1977, 1986, 1991, 2006, 2007, 2008

1931, 1943, 1945, 1946, 1948, 1949, 1953, 1957, 1970, 1971, 1975, 1980, 1981, 1985, 1987, 1989, 1991, 1992, 1998, 2000, 2005, 2021

1992, 1993, 2005

1993, 1994

1994

1993

1992, 1993

2005 Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Бразілія Бр Феліпі Алвіс 1988
2 Бразілія Аб Ігар Вінісіус 1997
4 Бразілія ПА Дыегу Коста Капітан каманды 1999
5 Эквадор Аб Роберт Арбаледа 1991
6 Бразілія Аб Рэйналду 1989
7 Бразілія ПА Алісан 1993
8 Бразілія ПА Луан Сантус 1999
9 Аргенціна Нап Хонатан Кальеры 1993
10 Бразілія ПА Нікан 1992
11 Бразілія Нап Лусіяну да Роша Невіс 1993
13 Бразілія Аб Рафінья 1985
14 Аргенціна ПА Джуліяна Галопа 1999
15 Уругвай ПА Габрыэль Невес 1997
16 Бразілія Аб Леа 1996
18 Бразілія ПА Радрыгінью 2004
19 Аргенціна Нап Наўэль Бустас 1998
20 Калумбія ПА Андрэс Каларада 1998
22 Бразілія Аб Жуан Міранда 1984
Пазіцыя Імя Год нараджэння
23 Італія Нап Эдыр 1986
25 Бразілія ПА Радрыгу Нестар 2000
26 Бразілія ПА Ігар Гоміс 1999
28 Італія ПА Андрэ Андэрсан 1999
29 Бразілія ПА Паблу Мая 2002
30 Партугалія Аб Жуан Марэйра 2004
31 Бразілія Нап Жуан 2002
32 Бразілія Аб Луізан 2002
33 Бразілія Нап Каю 2004
34 Бразілія Аб Велінгтан Сантус 2001
35 Бразілія Аб Лукас Бералду 2003
37 Бразілія ПА Таліс Коста 2002
40 Бразілія Бр Тыягу Коўту 1999
43 Бразілія Аб Валсі 1999
44 Венесуэла Аб Наўэль Ферарэсі 1998
88 Бразілія ПА Патрык 1992
93 Бразілія Бр Жандрэй 1993
95 Бразілія Нап Маркус Гільермі 1995

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Бразіліі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Сан-Паўлу