wd wp Пошук:

Гімн Літвы

Tautiška giesmė (бел.: Нацыянальная песьня) — нацыянальны гімн Літвы. Аўтар тэксту і музыкі Вінцас Кудзірка (18581899)

Гісторыя

Аўтар тэкста і музыкі Вінцас Кудзірка (18581899). Апублікаваны ў часопісе «Varpas» («Звон») у 1898 годзе. Публічна выкананы ўпершыню ў Пецярбургу 13 лістапада 1899 года хорам пад кіраўніцтвам Чэслава Сасноўскага. У Вільнюсе выкананы 3 снежня 1905 года. Афіцыйна зацверджаны ў якасці дзяржаўнага гімна дэкларацыяй Сойма ў 1919 годзе.

У перыяд савецкай улады, пачынаючы з 1940 года, быў забаронены. Пасля ўключэння Літвы ў склад СССР у якасці гімна ў 19401941 і 19441950 гадах выконваўся «Інтэрнацыянал». У 19501988 гадах функцыянаваў Гімн Літоўскай ССР (тэкст — Антанас Венцлова, музыка — Баліс Дварыянас і Ёнас Швядас).

У 1988 годзе яшчэ да абвяшчэння ўзнаўлення незалежнасці Літвы вернуты ў якасці гімна Літоўскай ССР.

У сувязі з будаўніцтвам у Вільнюсе помніка аўтару гімна (на помніку выбіты яго тэкст; скульптар Арунас Сакалаўскас, архітэктар Рычардас Крыштапавічус) разгарэлася дыскусія аб аўтэнтычнасці аднаго радка трэцяга куплету. У сапраўдным тэксце Вінцаса Кудзіркі радок мае выгляд — літ.: „Tegul saulė Lietuvos“ (літаральна «Хай сонца Літвы»), што, па меркаванні некаторых дзеячаў (напрыклад, дырэктары Дабрачыннага фонду падтрымкі памяці Вінцаса Кудзіркі Стасіса Тамошайціса [1]), гучыць абсурдна, паколькі ніякага свайго сонца ў Літвы няма. У афіцыйным тэксце гімна, зацверджаным Соймам Літвы, радок выглядае — літ.: „Tegul saulė Lietuvoj“ («Хай сонца ў Літве»), што выклікае пярэчанні прыхільнікаў аўтэнтычнага і традыцыйнага тэксту [2].

Тэкст

Кампазітар: Вінцас Кудзірка Словы: Вінцас Кудзірка

Lietuva, Tėvyne mūsų

Tu didvyrių žeme,

Iš praeities Tavo sūnūs

Te stiprybę semia.

Tegul Tavo vaikai eina

Vien takais dorybės

Tegul dirba Tavo naudai

Ir žmonių gėrybei

Tegul saulė Lietuvoj

Tamsumas prasalina,

Ir šviesa, ir tiesa

Mūs žingsnius telydi.

Tegul meilė Lietuvos

Dega mūsų širdyse,

Vardan tos Lietuvos

Vienybė težydi

Пераклад

Падрадкоўны пераклад

Літва, зямля бацькоў,

Краіна герояў,

Што ў слаўнай мінуўшчыне

Бяруць свае сілы.

Няхай дзеці твае заўжды

Ходзяць шляхамі праўды,

Няхай яны працуюць дзеля тваёй славы,

І дабрабыту народа.

Няхай літоўскае Сонца

Адгоніць цемру,

І светла і ясна, правам і праўдай

Вядзе нас наперад.

Хай любоў да цябе

Жарам гарыць у нашых сэрцах,

І вакол цябе, Бацькаўшчына,

Хай будзе наша адзінства!

Літаратурны пераклад

Існуе некалькі перакладаў тэкста на англійскую, польскую, рускую мовы; перакладаўся таксама на караімскую мову, латынь, латышскую, нарвежскую, туркменскую мовы і эсперанта. Пераклад на беларускую мову выканаў Аляксей Арцёмаў.

Зноскі

  1. Dėl paminklo V.Kudirkai — galvosūkis (літ.)
  2. Paminklas V. Kudirkai kelia diskusijas dėl himno (літ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Літвы
Катэгорыя·Дзяржаўныя гімны
Катэгорыя·Песні 1898 года