wd wp Пошук:

Гумно з Лучнікоў

Гумно пачатку XX стагоддзя з вёскі Лучнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя

Гэты помнік уяўляе сабой рэканструкцыю гумна, якое пабудаваў селянін Васіль Крот у 1927 годзе[2]. Рэканструкцыя помніка зроблена ў 1986[1] годзе паводле даследванняў этнографаў у 1920-я гады на чале з Н. І. Лебедзевай[2].

Архітэктура

Гумно з в. Лучнікі

Гумно ўяўляе сабой васьмігранны ў плане зруб з дваімі варотамі і вуглавым праездам. Накрыты высокім конусападобным саламяным дахам, які трымае каркасная канструкцыя на чатырох слупах, злучаных доўгімі бэлькамі. На іх стаяць «дзядкі», звязаныя цэнтральнай шлегай — асновай вільчыка. На шлегу навешаны жэрдкі з крукамі, ніжнія канцы якіх абапіраюцца на верхні вянок сцен. Страха накрыта чаротам. Уязныя вароты дашчаныя з дзвюх палавін. Уздоўж сцен — застаронкі з дыляў для неабмалочаных снапоў, паміж імі ток — рабочая частка гумна[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 1 2 ГУМНО З ВЁСКІ ЛУЧНІКІ СЛУЦКАГА РАЁНА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Катэгорыя·З’явіліся ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Помнікі беларускага народнага дойлідства
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Слуцкага раёна
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гаспадарчыя пабудовы Беларусі
Катэгорыя·Лучнікі
Катэгорыя·Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі